Малайскі мядзведзь
| Малайскі мядзведзь | ||||||||||
| | ||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРА ПАМЫЛКУ
Няма таксанамічнага шаблона {{Helarctos malayanus }}, які павінен апісваць становішча таксона Helarctos malayanus у біялагічнай класіфікацыі. | ||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
| ||||||||||
Малайскі мядзведзь[3] (Helarctos malayanus) — від млекакормячых з сямейства мядзведзевыя, які з’яўляецца адзіным відам манатыпічнага роду малайскіх мядзведзяў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Малайскі мядзведзь — самы дробны прадстаўнік сямейства мядзведзяў (у 10 разоў меншы за белага і крыху большы за дзіцяня барыбала): у даўжыню ён не перавышае 1,5 м (плюс 3-7 см хвост), вышыня ў карку — 50-70 см; маса 27-65 кг. Самцы на 10-20 % буйнейшы за самак. Каржакаватая, моцная жывёла з кароткай і шырокай хмызай. Вушы кароткія, круглявыя. Канечнасці высокія з неадпаведна вялікімі лапамі; кіпцюры вельмі буйныя, выгнутыя. Ступні голыя. Іклы невялікія; карэнныя зубы небуйныя, сплошчаныя. Адметнай рысай, звязанай з харчаваннем насякомымі, з’яўляецца доўгі язык.
Поўсць малайскага мядзведзя кароткая, цвёрдая і гладкая. Афарбоўка чорная, на хмызе пераходзіць у чала-жоўтую. Часам светла-бурымі бываюць і канечнасці. На грудзях звычайна прысутнічае вялікая бялёсая або рудая пляма ў выглядзе падковы, якая нагадвае па форме і колеру ўзыходзячае сонца (адсюль навуковая назва роду — Helarctos, «сонечны мядзведзь»).
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ад паўночнага ўсходу Індыі (Асам) і, магчыма, паўднёвай часткі Кітая (Сычуань) праз М’янму, Тайланд, паўвострава Індакітай і Малака да Інданезіі (Суматра і Калімантан). На востраве Калімантан жыве падвід Helarctos malayanus euryspilus.
Зноскі
- ↑ Integrated Taxonomic Information System — 2003. Праверана 19 верасня 2013.
- ↑ Mammal Species of the World: A Taxonomic and Geographic Reference / D. E. Wilson, D. Reeder — 3 — Baltimore: JHU Press, 2005. — 35, 2142 p. — ISBN 978-0-8018-8221-0 Праверана 19 верасня 2015.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — арт."Малайзія"