Маланкаадвод
Маланкаадвод — прыстасаванне для аховы будынкаў, прамысловых, транспартных, сельскагаспадарчых і іншых збудаванняў ад прамых удараў маланкі. Складаецца з металічнага стрыжня або троса, які ўзвышаецца і злучаны з надзейным зазямленнем. Ахоўная зона маланкаадвода з адным вертыкульным стрыжнем мае форму конуса, радыус асновы якога роўны вышыні маланкаадвода. Правады зазямлення выбіраюцца так, каб не плавіліся токам маланкі пры адводзе зараду ў зямлю. Маланкаадводы часам няправільна называюць громаадводам. Метад аховы ад навальнічных разрадаў з дапамогай маланкаадвода прапанаваў Бенджамін Франклін.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).