Маланкі Кататумба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маланкі Кататумба ноччу
Унутрывоблачныя маланкі

Маланкі Кататумба (ісп.: Relámpago del Catatumbo) — прыродная з'ява, якая ўзнікае над месцам упадзення ракі Кататумба ў возера Маракайба (Паўднёвая Амерыка). Феномен выяўляецца ва ўзнікненні свячэння на вышыні каля пяці кіламетраў без суправаджаючых акустычных эфектаў. Маланкі з'яўляюцца ўначы (140—160 раз у год) і разрады доўжацца каля 10 гадзін. У суме атрымліваецца каля 1,2 мільёна разрадаў у год.

Маланкі відаць з адлегласці да 400 кіламетраў. Іх нават выкарыстоўвалі для навігацыі, з-за чаго з'ява таксама вядома пад назвай «Маяк Маракайба».[1]

Лічыцца, што маланкі Кататумба з'яўляюцца найбуйнейшымі адзінкавым генератарам азона на Зямлі[1]. Вятры, якія прыходзяць з боку Андаў, выклікаюць навальніцы. Метан, якімі багатая атмасфера гэтых забалочаных месцаў, падымаецца да аблокаў, падсілкоўваючы разрады маланак.

Мясцовыя абаронцы навакольнага асяроддзя лічаць, што гэтая ўнікальная вобласць павінна знаходзіцца пад абаронай ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Fire in the Sky. Праверана 14 жніўня 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]