Малараснічныя інфузорыі
Выгляд
| Малараснічныя інфузорыі | |||||||||||||||
| Laboea strobila | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Oligotrichia Bütschli 1887 | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Малараснічныя інфузорыі (Oligotrichida) — атрад (ці падклас) раснічных інфузорый.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Форма цела складаная, са шкілетнымі і скарачальнымі элементамі. Суцэльнае раснічнае покрыва адсутнічае.
Нешматлікія прэснаводныя, марскія (тынтыніды) формы і інфузорыі, якія жывуць у страўніку (рубец, сетка) і тоўстых кішках жвачных млекакормячых — сямейства афрыяскаляцыды (каля 120 відаў) і цыклапастыіды.
Кормяцца бактэрыямі, грыбкамі, зернем крухмалу, часцінкамі раслін; ёсць драпежнікі. Размнажаюцца шляхам кан’югацыі, асобіны адрозніваюцца будовай шкілета, формай панцыра і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малараснічныя інфузорыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).