Маларыта
Горад
Маларыта
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Малары́та[2] (трансліт.: Malaryta) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Маларыцкага раёна, на р. Маларыце. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Ковель (Украіна). Насельніцтва 11 891 чал. (2017)[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Горад згадваецца ў 1566 годзе як Рыта Малая. Назва перанесена з імя невялікай рэчкі Малой Рыты. Назва ракі ўтворана ад асновы рыць[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца пад 1566 годам як велікакняжацкая вёска Малая Рыта ў складзе Берасцейскага староства. У 1768—1790 гадах у вёсцы дзейнічалі металургічная мануфактура[5] і медны завод.
З 1795 года пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР.
Маларыта была захоплена нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года, акупацыя доўжылася да 20 ліпеня 1944 года. Увосень 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў Маларыты і прылеглых вёсак у гета. У пасёлку былі забітыя каля 3000 чалавек, з якіх яўрэяў — каля 2800, у іх ліку жыхары як мястэчка, так і раёна.
З 1970 года горад.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. ЗАТ «КварцМелПром».
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Штогод у горадзе праводзіцца Маларыцкі міжнародны марафон. Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сістэма адукацыі прадстаўлена 2 сярэднімі школамі, 1 гімназіяй, 5 дзіцячымі садамі, адной школай-садам.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры горада, каля рэчкі Рыта, стаіць Свята-Мікалаеўская царква, будаўніцтва якой адносіцца да канца XIX стагоддзя. На вуліцы Піянерскай знаходзіцца каталіцкі касцёл.
СМІ
[правіць | правіць зыходнік]- Маларыцкая раённая газета «Голас часу»[13].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Мікалаеўская царква (XIX стагоддзе), вул. Чырвонаармейская —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000487
- Брацкая магіла (1944), вул. Савецкая, у скверы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000483
- Брацкая магіла (1946—1950), на старых могілках —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000484
- Брацкая магіла танкістаў (1939), на могілках —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000485
- Магіла ахвяр фашызму (1941—1944), на могілках —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000486
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Валер’евіч Пухоўскі (нар. 1987) — беларускі гандбаліст.
- Леанід Аркадзьевіч Тараненка (нар. 1956) — беларускі цяжкаатлет.
- Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка (нар. 1975) — беларускі футбаліст і трэнер.
- Аляксандр Данілавіч Панько (нар. 1976) — беларускі вучоны-краязнавец.
- Віктар Іванавіч Шорыкаў (нар. 1950) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 222, 331.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Афіцыйны сайт рэзідэнцыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маларыта // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Маларыцкая металургічная мануфактура // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маларыта
Геаграфічныя звесткі па тэме Маларыта на OpenStreetMap
- Сайт горада Архівавана 4 чэрвеня 2013.
- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by