Маларыцкі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Маларыцкі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Маларыцкі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт |
Вышэйшае ведамства | Маларыцкі раённы Савет дэпутатаў[d] |
Штаб-кватэра | 225903, Брэсцкая вобласць, г. Маларыта, вул. Чырвонаармейская, 1 |
Старшыня | Аляксандр Сцяпанавіч Корж |
Сайт | malorita.brest-region.gov.by |
Маларыцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Маларыцкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Маларыты ў будынку на вул. Чырвонаармейская, 1.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні
- Аддзел эканомікі
- Аддзел фінансаў
- Аддзел адукацыі
- Аддзел унутраных спраў
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Аддзел ЗАГС
- Аддзел юрыдычнага суправаджэння і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Сектар культуры
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 13 чэрвеня 2024 года — Аляксандр Сцяпанавіч Корж[2]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Председатель Малоритского райисполкома Александр Корж . tomin.by. Праверана 24 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- malorita.brest-region.gov.by — афіцыйны сайт Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта.