Малатарня
| Малатарня | |
|---|---|
| Дата адкрыцця (вынаходства) | 1786 |

Малата́рня — машына або асобная яе частка для вылучэння (аддзялення, выбіцця, вылушчэння) зерня або насення з сельскагаспадарчых культур. Першай малатарняй была прылада шатландскага машынабудаўніка Эндру Майкла, якая аддзяляла зерне ад сцябла і каласоў.

Раней збожжа звычайна аддзялялі ўручную, малацьбой (біццём) цэпам, што было працаёмка. Механізацыя паступова выжыла ручную апрацоўку збожжавых культур.
Часткова з’яўленне машын для абмалоту было прычынай бунту Свінга ў Вялікабрытаніі. Зацяжныя войны, вялікія падаткі і нізкі заробак вымусілі сялян урэшце ўзняцца на барацьбу ў 1830 годзе. Сяляне сталі беспрацоўнымі на некалькі гадоў з прычыны шырокага ўжывання і распаўсюджання малатарных машын.
Ёсць малатарні для малацьбы збожжа, лёну, канапель, кукурузы і іншых культур. Паводле канструкцыі малатарні бываюць простыя (толькі абмалочваюць) і складаныя (абмалочваюць, ачышчаюць і сартуюць зерне). У льно-, каноплеўборачных і збожжавых камбайнах малатарні — асобныя апараты, якія працуюць зладжана з іншымі механізмамі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Малатарня на Вікісховішчы |