Малахавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малахавіцкі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Гродзенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Малахавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 лістапада 1959

Мала́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Малахавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гібуліцкі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гібулічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Малахавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Малахавічы[1]. 17 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Каробчыцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.