Малахоўцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Малахоўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Малахоўцы на карце Беларусі ±
Малахоўцы (Беларусь)
Малахоўцы
Малахоўцы (Брэсцкая вобласць)
Малахоўцы

Малахо́ўцы[1] (трансліт.: Malachoŭcy, руск.: Малаховцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Баранавічаў, за З км ад аўтадарогі БаранавічыУцёс, на р. Мышанка. Насельніцтва 151 жыхар, 80 гаспадарак (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1885 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаці млын, царква. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічаў вадзяны млын. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Існавалі таксама промыслы: возніцтва, ткацтва, прадзенне, сплаў лесу і іншыя.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 36 вяскоўцаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць ветэрынарны ўчастак, рамонтна-механічныя майстэрні, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]