Малацкі
Выгляд
Горад
Малацкі
Malacky
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Малацкі (славацк.: Malacky, ням.: Malatzka) — горад у Заходняй Славакіі, размешчаны на поўдні Загорскай нізіны. Насельніцтва горада каля 18 тысяч чалавек. Малацкі — самы заходні горад Славакіі, у аднайменным раёне размешчаны і самы заходні населены пункт Славакіі — Загарска-Вес.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне пра Малацках адбываецца з 1206 года як пра «паселішча пры рэчцы Маліна — Малучка», венг.: Maliscapotoca. 300 гадоў Малацкі былі ўладаннем дваранскага роду Гонт-Пазнаньскіх, потым роду Балаш, якія зрабілі Малацкі цэнтрам Плавецкага панства, а пазней, наступных 300 гадоў, сям’і Палфі, якія шмат зрабілі для росквіту горада.
У 1891 годзе праз Малацкі прайшла чыгунка Браціслава-Скаліца і з тых часоў горад стаў прамысловым цэнтрам паўднёвага Загор’я.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Фарны касцёл
- Сінагога
- У 9 кіламетрах да паўночнага ўсходу ад горада знаходзіцца пляцоўка для навучальных авіяцыйных стрэльб і бамбакіданні
- У 8 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад горада знаходзіцца база ВПС Славакіі Малацкі
Вядомыя выхадцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Стэфан Люкс, венгерскі журналіст, акцёр і пісьменнік.
- Іштван Фрыдрых, прэм'ер-міністр Венгрыі ў 1919 г.
- Марцін Бенка, мастак.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малацкі
- Сайт горада Малацкі