Гэта невялікі травяністыаднагадовы злёгку атрутны малачай, дасягае 25 см у вышыню. Мае стрыжневы корань і пераважна прамыя сцёблы. Лісце шэра-зялёнае, лінейнае, сядзячае, завостранае, шырынёй ад 1 да 4 мм. Малыя кветкі з чэрвеня да восені жоўта-зялёнага колеру. Плады 2 мм, капсулы — гладкія і не крылатыя, адкрываюцца з выбухам і так распаўсюджваецца насенне. Бледна-шэрае, алеістае насенне пакрыта дробнымі бародаўкамі.
Расце ў адкрытых раёнах з кустамі, палях, садах, на звалках. Лепш за ўсё расце на вільготных да умерана сухіх, ад вапнавых і ўрадлівых, гліністых і нават камяністых суглінкавых глебах.