Перайсці да зместу

Малая Каменка (Уздзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малая Каменка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Аўтамабільны код
5
СААТА
6256817111
Малая Каменка (Беларусь)
Малая Каменка
Малая Каменка
Малая Каменка (Мінская вобласць)
Малая Каменка
Малая Каменка

Мала́я Ка́менка[1] (трансліт.: Malaja Kamienka, руск.: Малая Каменка) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Населены пункт заснаваны як пасёлак Каменка ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. Пазней падзелены на Вялікую і Малую Каменку.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсавета[2].

  • 1959 год — 44 жыхары
  • 1970 год — 34 жыхары
  • 1999 год — 13 жыхароў
  • 2009 год — 6 жыхароў
  • 2019 год — 2 жыхары
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.