Малая Лапеніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Малая Лапеніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
Малая Лапеніца на карце Беларусі ±
Малая Лапеніца (Беларусь)
Малая Лапеніца
Малая Лапеніца (Гродзенская вобласць)
Малая Лапеніца

Мала́я Лапе́ніца[1] (трансліт.: Malaja Lapienica, руск.: Малая Лапеница) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Лапа. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета. Насельніцтва 252 чал. (2012).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Лапеніца згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Клочкаў, Трызнаў, з другой пал. XVII ст. — Агінскіх, у 1796 — Людвіка Тышкевіча.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лапеніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у мястэчку было 33 двары. На 1914 — 73 двары. У тутэйшым касцёле ў 19181920 служыў ксяндзом паэт Язэп Германовіч (псеўданім Вінцук Адважны), які вёў пропаведзі на беларускай мове.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лапеніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Лапеніца ўвайшла ў БССР, у Ваўкавыскі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. 23 чэрвеня 1980 года вёска перададзена з Ізабелінскага сельсавета ў Ваўкавыскі сельсавет[2]. Станам на 1 студзеня 2004 тут было 111 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Малой Лапеніцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаспадарчы двор
  • Могілкі яўрэйскія

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Булгарынаў (XVIII ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]