Маленне Данііла Заточніка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Мале́нне Даніі́ла Зато́чніка» — помнік старажытнарускай літаратуры 13 ст. Прыпісваецца гістарычнаму або літаратурнаму герою — Даніілу Заточніку beru. Захаваўся ў спісах 15—16 ст.

Існуе 2 яго рэдакцыі: «Слова Данііла Заточніка» (12 ст. ?) і «Маленне Данііла Заточніка».

«Маленне» напісана ў форме паслання і спалучае ў сабе апалогію моцнай княжацкай улады і асабістае самасцвярджэнне. У ім выкарыстоўваюцца традыцыі кніжнай культуры, цытуецца Біблія і іншыя літаратурныя творы. Стыль вызначаецца афарыстычнасцю, іншасказальнасцю, выкарыстаннем элементаў сатыры і жывой гаворкі.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Слово Даниила Заточеника… // Златоструй: Древняя Русь X—XIII вв. М., 1990.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маленне Данііла Заточніка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 28.
  • Лихачев Д. С. Даниил Заточник // Словарь книжников и книжности Древней Руси. Л., 1987. Вып. 1.