Малеч (гміна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Малецкая гміна)
Jump to navigation Jump to search
Малеч
польск.: Gmina Malecz
Краіна
Уваходзіць у Пружанскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Малеч
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 2 445[1]

Гміна Малеч (польск.: Gmina Malecz) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Малечы[2].

У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Малеч уключаны часткі тэрыторый скасаваных гмін Байкі і Мікіцічы[3], a 1 красавіка 1932 года часткі тэрыторый скасаваных гмін Равяцічы, Бяроза-Картузская і Лінава, а таксама часткі (нескасаваных) гмін Сялец і Пружаны[4].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
  4. Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109