Перайсці да зместу

Малешы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малешы
польск.: Malesze
52°47′38″ пн. ш. 22°57′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Вышкі
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1540
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 110 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Іншае
0043972
Паказаць/схаваць карты
Малешы (Польшча)
Малешы
Малешы
Малешы (Падляскае ваяводства)
Малешы
Малешы

Малешы[2][3], часам Маляшы́ (польск.: Malesze, падляшск.: Malisế[4]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Размешчана ў гміне Вышкі.

Малешы былі заснаваныя ў час валочнай памеры ў бранскім старастве. З самога пачатку былі заселеныя беларускімі мужыкамі пасярод ранейшых вёскаў, у якіх пражывала польская дробная шляхта. Тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Буйнове.[4]. Вёска аддвалася бранскімі старастамі ў арэнду акалічнай шляхце. Здаўна існавала тут царква, якой належалі 2 валокі зямлі[5]. Амаль поўнасцю была зруйнаваная ў час шведcкіх войнаў паловы 17 ст. (засталіся тут толькі 3 сям’і), але паспяхова адбудоўвалася і ў 1740 г. былі тут 41 хаты[4]. У другой палове 19 ст. царскімі ўладамі была заснаваная малешаўская воласць, якая праіснавала да 1915 г.[5]. У міжваенны перыяд Малешы належалі да гміны Тапчэва Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 285 жыхары (76 каталікоў, 195 праваслаўных і 14 юдэяў; палякамі лічыліся 71 жыхар, беларусамі 198, 14 жыдамі і 2 рускімі[6]. У 1944 г. тутэйшая царква (пабудаваная ў 1870 г.) была знішчаная немцамі, новая царква была пабудаваная прыхажанамі толькі ў 1954 г. Пасля вайны каля 20 сем’яў выехала з Малешаў у Савецкі Саюз[4].

Жыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам[7], праваслаўныя (прыход святых Пятра і Паўла на месцы). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны ў Лубіне Касцельным[8]).

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803082-0043972?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. Google Search. niva.bialystok.pl Малешы. Праверана 1 лютага 2026.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 106.
  4. а б в г Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 55(недаступная спасылка) (16 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 11 чэрвеня 2016.
  5. а б Historia powstania wsi Malesze (польск.). Gmina Wyszki (16 верасня 2015).
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (польск.) (16 верасня 2015).
  7. Падляская мова жыхароў Малешаў характэрная наяўнасцю мазурэння — фанетычнай з’явы, распаўсюджанай сярод мазавецкіх дыялектаў польскай мовы (шыпячыя зычныя пераходзяць у свісцячыя). З’ява прысутнічае ў назве вёскі — замест агульнападляскага Mališê атрымоўваецца Malisê
  8. ŁUBIN KOŚCIELNY - Parafia Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny (польск.)(недаступная спасылка). Diecezja Drohiczyńska (16 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2016. Праверана 11 чэрвеня 2016.