Малкальм Мак-Даўэл
| Малкальм Мак-Даўэл | |
|---|---|
| англ.: Malcolm McDowell | |
| | |
| Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1943[1] (82 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Charles Thomas Taylor[d][2] |
| Маці | Edna McDowell[d][2] |
| Жонка | Margot Bennett[d] і Мэры Стынберджэн |
| Дзеці | Чарлі Мак-Даўэл |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэлеакцёр, акцёр агучвання, кінаакцёр, характарны акцёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінапрадзюсар, video game actor |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000532 |
| malcolmmcdowellonline.com (англ.) | |
Малкальм Мак-Даўэл (англ.: Malcolm McDowell; імя пры нараджэнні — Малкальм Джон Тэйлар (англ.: Malcolm John Taylor); нар. 13 чэрвеня 1943, Лідс, Уэст-Ёркшыр, Англія, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр тэатра, кіно, тэлебачання і агучвання. Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы сваім яркім, часам жорсткім і рэзка адмоўным, ролям. Праходзіў падрыхтоўку ў Лонданскай акадэміі музычнага і драматычнага мастацтва.
Намінант на прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля — драма» за ролю ў фільме «Завадны апельсін» (1971). Таксама ў 1980 годзе акцёр атрымаў намінацыю на прэмію «Сатурн» у катэгорыі «Найлепшы кінаакцёр» за ролю ў фільме «Падарожжа ў машыне часу» (1979).
У 2014 годзе Малкальм Мак-Даўэл быў удастоены прэміі «Сатурн» за дасягненні ў кар’еры. 16 сакавіка 2012 года Мак-Даўэл стаў уладальнікам зоркі на Галівудскай «Алеі славы».
Найбольш вядомыя ролі — у фільмах «Завадны апельсін» (1971), «O, шчасліўчык!» (1973), «Пераход» (1978), «Калігула» (1979) і «Царазабойца» (1991).