Малкальм IV Дзева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малкальм IV Дзева
англ.: Malcolm IV The Maiden,
шатл. гэл.: Máel Coluim mac Eanric
Малкальм IV Дзева
Малкальм IV
Royal Arms of the Kingdom of Scotland.svg
сцяг
Кароль Шатландыі
24 мая 1153 — 9 снежня 1165
Каранацыя: 27 мая 1153, Скун
Папярэднік: Давід I
Пераемнік: Вільгельм I Леў
Кіраўнік Камбрыі
1153 — 1157
Папярэднік: Генрых Шатландскі
Граф Хантынгдан
1157 — 9 снежня 1165
Папярэднік: Сімон II дэ Санліс
Пераемнік: Вільгельм I
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 23 красавіка/24 мая 1141
Смерць: 9 снежня 1165(1165-12-09)
Джэдбара
Пахаванне:
Род: Данкельдская дынастыя
Бацька: Генрых Шатландскі
Маці: Ада дэ Варэн

Малкальм IV Дзева (англ.: Malcolm IV The Maiden, шатл. гэл.: Máel Coluim mac Eanric, 23 красавіка/24 мая 11419 снежня 1165) — кароль Шатландыі з 1153 года. Старэйшы сын Генрыха Шатландскага, 3-га графа Хантынгдана, і Ады дэ Варэн, дачкі Вільгельма дэ Варэн, 2-га графа Сурэя і яго жонкі Лізаветы дэ Вермандуа. Атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда, караля Давіда I.

Пачатак кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Малкальм IV атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда, караля Давіда I, калі яму было ўсяго 12 гадоў. І ўжо ў 1153 годзе яму прыйшлося сутыкнуцца з праблемамі — на ўсходняе ўзбярэжжа каралеўства здзейсніў напад нарвежскі флот і разрабаваў Абердзін. У канцы 1153 года ў Марэі ўспыхнула чарговае паўстанне супраць дому Крынана. Толькі ў 1157 годзе Малкальму IV удалося дамовіцца з паўстанцамі. Іх правадыр стаў мармэрам Роса.

Адносіны з Англіяй[правіць | правіць зыходнік]

У 1156 годзе англійскі кароль Генрых II Плантагенет запатрабаваў вярнуць англійскія ўладанні Нартумбрыю і Кумбрыю[1]. У гэтых умовах, Малкальм IV вярнуў Генрыху землі, а наўзамен у якасці лена атрымаў іншую частку спадчыны сваёй бабкі Мацільды — графства Хантынгдан.

У 1158 годзе, жадаючы, каб у рыцары яго пасвяціў англійскі кароль, Малькальм сустрэўся з Генрыхам у Карлайле. Каралі Англіі і Шатландыі разам адправіліся ў Паўднёвую Францыю, дзе Малькальм узяў удзел у аблозе Тулузы. У 1160 годзе пасля пасвячэння Малькальма ў рыцары ў Туры ён вярнуўся ў Шатландыю. Пасля прыбыцця ён здушыў паўстанне кіраўніка Стратэрна.

Спрыянне царкве[правіць | правіць зыходнік]

У часы кіравання Малкальма IV у Шатландыі ішло актыўнае будаўніцтва цыстэрцыянскіх, бенедыкцінскіх і клюнійскіх цэркваў (у Пейслі(англ.) бел., Лінклудэне, Садэле, Хадынгтане, Мануеле).

Хвароба і смерць[правіць | правіць зыходнік]

У 1163 годзе пасля візіту ў Англію Малкальм IV цяжка захварэў. Адчуўшы сябе лепш, здзейсніў падарожжа да Вудстака, пасля чаго вярнуўся ў Шатландыю. У 1164 годзе чарговы напад на Шатландыю здзейсніў Сомерлед. Ён разрабаваў Глазга, але ў бітве пры Рэнфру быў разбіты Сцюартамі і загінуў. На наступны год 9 снежня 1165 года Малкальм IV памёр.

Зноскі

  1. З-за таго, што гэтыя ўладанні знаходзіліся на мяжы з Шатландыяй. Гэта турбавала Генрыха II Плантагенета

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мак-Кензи, Агнес. Кельтская Шотландия. — м: Вече, 2006. — С. 204—213. — 336 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-9533-1527-9.

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Давід I
 Кароль Шатландыі 
1153 — 1165
Пераемнік
Вільгельм I