Малка (прыток Церака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малка
руск. Малка, кабардз.-чарк. Балъкъ, карач.-балк. Балыкъ суу
У горадзе Прахладны
У горадзе Прахладны
Характарыстыка
Даўжыня 210 км
Басейн 10 000 км²
Расход вады 97,8 м³/с (за 27 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне паўночны схіл Эльбруса
 • Каардынаты 43°26′30″ пн. ш. 42°32′52″ у. д.HGЯO
Вусце Церак
 • Месцазнаходжанне за 409 км ад яго вусця
 • Каардынаты 43°43′49″ пн. ш. 44°16′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Церак → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Кабардзіна-Балкарыя, Стаўрапольскі край
Код у ДВР 07020000512108200004118
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́лка (руск.: Малка[1], кабард.-чарк. Балъкъ, карач.-балк. Балыкъ суу) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Кабардзіна-Балкарыі і на мяжы са Стаўрапольскім краем, левы прыток ракі Церак (басейн Каспійскага мора).

Даўжыня ракі 210 км. Плошча вадазбору 10 000 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 28 км ад вусця складае 97,8[1] м³/с. Выток Малкі знаходзіцца каля паўночнага схіла гары Эльбрус. Упадае ў Церак за 409 км ад яго вусця. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў вузкім каньёне. За 127 км ад вусця даліна ракі пашыраецца, з’яўляецца пойма. Жыўленне ракі мяшанае: снегавое, ледавіковае і дажджавое.

Галоўны прыток Малкі — рака Баксан. Сярод прытокаў: Шау-Кол, Харбаз (Гарбазі, Інгушлі, Артыкчал), Хасаут (Бермамыт), Гедмыш, Вялікія Кураты, Малыя Кураты, Кіч-Малка, Джаманкул, Куркужын, Шакой, Чорная і інш.[2]

На рацэ знаходзіцца горад Прахладны.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 268. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Река Малка (Балык-Су) // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 268. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]