Малмыжскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Малмыжскае княства — найбуйнейшая і найвядомая марыйская протафеадальная дзяржава.

Вядзе сваю гісторыю ад заснавальнікаў, марыйскіх князёў Алтыбая, Урсы і Ямшана (1-я палова — сярэдзіна XIV стагоддзя), якія каланізавалі гэтыя мясціны пасля прыходу з Сярэдняй Вяткі. Росквіт княства — у перыяд праўлення князя Палтыша (1-я чвэрць XVI стагоддзя). У супрацоўніцтве з суседнімі княствамі Кіцяка і Парэк яно аказала найбольшае супраціўленне рускім войскам у перыяд Чараміскіх войнаў.

Пасля падзення Малмыжа жыхары яго пад кіраўніцтвам князя Токтауша, брата Болтуша, спусціліся ўніз па Вятцы і заснавалі новыя паселішчы Мары-Малмыж і Уса (Усола)-Малмыжка. Нашчадкі Токтауша жывуць там да гэтага часу. Княства распалася на некалькі незалежных малазначных удзелаў, у тым ліку Буртэк.