Малодшы навуковы супрацоўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Малодшы навуковы супрацоўнік — пасада ў навуковых, навукова-даследчых, навукова-практычных і вышэйшых навучальных установах. У пасадовай іерархіі знаходзіцца нижэй навуковага супрацоўніка.

Кваліфікацыйныя патрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшая адукацыя і досвед працы па адпаведнай спецыяльнасці не менш 3 гадоў. Пры наяўнасці навуковай ступені, заканчэнні аспірантуры і праходжання стажыроўкі альбо пры наяўнасці акадэмічнай ступені магістра — без прад'яўлення патрабаванняў да стажу працы.

Службовыя абавязкі[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам адказнага выканаўцы праводзіць навуковыя даследаванні і распрацоўкі па асобных раздзелах (этапах, заданнях) тэмы (праекта) у адпаведнасці з зацверджанымі методыкамі. Удзельнічае ў выкананні эксперыментаў, праводзіць назіранні і вымярэнні, складае іх апісанне і фармулюе высновы. Вывучае навукова-тэхнічную інфармацыю, айчынны і замежны досвед па адпаведнай тэматыцы. Складае справаздачы (раздзелы справаздачы) па тэме (праекце) або яе падраздзелу (этапу, заданню). Удзельнічае ва ўкараненні вынікаў даследаванняў і распрацовак.

Павінен ведаць: мэты і задачы даследаванняў і распрацовак, айчынную і замежную інфармацыю па гэтых даследаваннях і распрацоўках; сучасныя метады і сродкі планавання і арганізацыі даследаванняў і распрацовак, правядзення эксперыментаў і назіранняў, абагульнення і апрацоўкі інфармацыі, у тым ліку з ужываннем электронна-вылічальнай тэхнікі; асновы эканомікі адпаведнай галіны і арганізацыі працы; асновы працоўнага заканадаўства; правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых, занятых у навукова-даследчых установах, канструктарскіх, тэхналагічных, праектных і пошукавых арганізацыях» // Дадатак да Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 49 ад 28.03.2002 г.