Малое Магеланава Воблака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галактыка
Гісторыя даследавання
Абазначэнні NGC 292, ESO 29-21, A 0051-73, IRAS00510-7306, ММО, SMC, PGC 3085
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып SB(s)m pec
Прамое ўзыходжанне 00гадз 52мін 38,0с
Схіленне −72° 48′ 00″
Адлегласць 197 ± 9 тысяч св. гадоў (61 ± 3 тысячы парсек)[1]
Бачная зорная велічыня mV 2,2
Фатаграфічная зорная велічыня mB 2,8
Бачныя памеры 5° × 3°
Паверхневая яркасць 14,1
Вуглавое становішча 45°
Сузор’е Тукан
Фізічныя характарыстыкі
Радыус 7000 св. гадоў
Абсалютная зорная велічыня (V) −16.2
Уласцівасці Спадарожнік Млечнага Шляху

Мало́е Магела́нава Во́блака (ММВ, SMC, NGC 292) — карлікавая галактыка спадарожнік Млечнага Шляху. Знаходзіцца на адлегласці каля 60 кілапарсек у сузор’і Тукана і выглядае як воблака, якое цьмяна свеціцца, памерам каля 3°. Змяшчае 1,5 мільярда зорак. Малое Магеланава Воблака і Вялікае Магеланава Воблака акружаны агульнай абалонкай з нейтральнага вадароду, якую называюць Магеланава Сістэма.

Малое Магеланава Воблака названа ў гонар партугальскага мараплаўца Фернана Магеллана, які назіраў гэтую галактыку ў 1519 годзе ў час кругасветнага падарожжа.

На тэрыторыі Расіі, гэтак жа як і амаль ва ўсім Паўночным паўшар'і, Малое Магеланава Воблака не назіраецца.

Згодна з апублікаванымі у верасні 2014 года дадзенымі, па адной з мадэлей, праз 4 млрд. гадоў Млечны Шлях «паглыне» Вялікае і Малое Магеланава Аблокі, а праз 5 млрд. гадоў сам будзе паглынуты Туманнасцю Андрамеды[2].

У Малым Магеланавым Воблаку знаходзіцца звышхуткая ўцякаючая зорка[ru], якая адносіцца да тыпу жоўтых звышгігантаў[en] J01020100-7122208[3][4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hilditch, R. W.; Howarth, I. D.; Harries, T. J. (2005). "Forty eclipsing binaries in the Small Magellanic Cloud: fundamental parameters and Cloud distance". Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. 357 (1): 304–324. arXiv:astro-ph/0411672. Bibcode:2005MNRAS.357..304H. doi:10.1111/j.1365-2966.2005.08653.x.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  2. Lenta.ru: Наука и техника: Космос: Астрофизики вновь предрекли смерть Млечному Пути
  3. Астрономы заметили в другой галактике редчайшую сверхбыструю звезду
  4. Обнаружен уникальный жёлтый сверхгигант, убегающий из Малого Магелланова облака

Спасылкі[правіць зыходнік]

NGC 288 | NGC 289 | NGC 290 | NGC 291 | Малое Магеланава Воблака | NGC 293 | NGC 294 | NGC 296 | NGC 297