Перайсці да зместу

Малоткавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малоткавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малоткавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 681
Код аўтам. нумароў 1

Мало́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Малоткавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жабчыцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Жабчыцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Малоткавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Малоткавічы[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 22 снежня 1959 года вёскі Вялікая Вулька, Жытнавічы і Ізін перададзены ў склад сельсавета з Завідчыцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 4681 чалавек[6].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.