Малта (рака)
Выгляд
Малта | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 886,9 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 56°12′09″ пн. ш. 27°27′42″ у. д.HGЯO |
Вусце | Возера Лубанс |
• Каардынаты | 56°43′20″ пн. ш. 26°52′21″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Возера Лубанс |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малта (лат.: Malta) — рака ў Латвіі, левы прыток ракі Рэзэкнэ. Даўжыня ракі — 105 км, плошча вадазборнага басейна — 882,9 км².
Рака выцякае з возера Салайс. Цячэ пераважна на поўнач па тэрыторыі Краслаўскага, Рэзэкнэнскага і Прэйльскага краёў да возера Лубанс. На рацэ размешчана мноства азёр. Раней Малта ўпадала непасрэдна ў возера Лубанс, але з 1966 года яе воды па канале даўжынёй 6 км накіроўваюцца ў раку Рэзэкнэ. Канал і ўчастак рэчышча на 2 км вышэй за канал абнесены дамбамі. Участак старога рэчышча даўжынёй 8,5 км выкарыстоўваецца для дрэнажу.
Падзенне рэчышча ў верхнім цячэнні — каля 2 м/км, ніжэй горада Віляні — менш за 0,5 м/км.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Geographic Names Server — 2018.