Малыя архітэктурныя формы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Малыя архітэктурныя формы (МАФ) — у ландшафтнай архітэктуры і садова-паркавым мастацтве: дапаможныя архітэктурныя збудаванні, абсталяванне і мастацка-дэкаратыўныя элементы, якія валодаюць уласнымі простымі функцыямі і дапаўняюць агульную кампазіцыю архітэктурнага ансамбля забудовы. Некаторыя з элементаў МАФ не нясуць утылітарных функцый і маюць выключна мастацка-дэкаратыўнае прызначэнне. Малыя архітэктурныя формы могуць адыгрываць важную ролю ў архітэктурным ансамблі. У ландшафтным дызайне яны з'яўляюцца аднымі з асноўных элементаў дэкаратыўнага афармлення саду. Таксама да малых архітэктурных формаў могуць ставіцца невялікія збудаванні, выкананыя з палегчаных канструкцый і ўстаноўленыя часова, без пабудовы падмурка (гандлёвыя павільёны і т. п.).

Да МАФ адносяць лесвіцы, агароджы, скульптуры, абеліскі, мемарыяльныя дошкі, фантаны, свяцільні вонкавага асвятлення (ландшафтныя свяцільні), стэнды для афіш і рэклам, садова-паркавыя збудаванні (газоны, альтанкі, ратонды, пергалы, садова-паркавая скульптура, вазоны, паркавыя лаўкі і іншую садовую мэблю), гарадскую вулічную мэблю, сметніцы, дзіцячыя гульнявыя комплексы; кіёскі, павільёны, гандлёвыя латкі, гандлёвыя аўтаматы, і г. д. МАФ могуць падраздзяляцца на дэкаратыўныя і ўтылітарныя, а па спосабе вырабу — на вырабленыя па тыпавых праектах з тыпавых элементаў і канструкцый і на вырабленыя па спецыяльна распрацаваным праектам.

Элементы архітэктуры малых формащ, апроч прамой функцыі, упрыгожваюць, размяжоўваюць, арганізоўваюць (функцыянальнае занаванне) тэрыторыю і ўдзельнічаюць у стварэнні стылявой агульнасці, агульнага візуальнага ўражання ад навакольнага ўрбанізаванага асяроддзя. Прымяняюцца ў афармленні і добраўпарадкаванні гарадской прасторы — масавай жылой забудоўлі і грамадскіх месцаў забаўляльнага і спартыўнага накіравання, а таксама ў парках і садах, у прыватных сядзібах.

Малыя архітэктурныя формы ўдзельнічаюць у стварэнні гарадскога асяроддзя, як сбалансаванага комплексу элементаў.

Размяшчэнне элементаў архітэктуры малых форм, іх афармленне і прымяняемыя будаўнічыя матэрыялы могуць рэгулявацца заканадаўча.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]