Мальданада (дэпартамент)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
дэпартамент Мальданада
ісп.: Departamento de Maldonado
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Краіна Уругвай
Уваходзіць у Уругвай
Уключае 8 муніцыпалітэтаў
Адміністрацыйны цэнтр Мальданада
Афіцыйныя мовы іспанская
Насельніцтва (2011)
164 300 (3-е месца)
Шчыльнасць 34,28 чал./км² (3-е месца)
Плошча 4 793 км²
(17-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
71 м
дэпартамент Мальданада на карце
дэпартамент Мальданада, карце
Часавы пояс UTC-3
Код ISO 3166-2 UY-MA
Тэлефонны код 42
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg дэпартамент Мальданада на Вікісховішчы

Мальданада (ісп.: Departamento de Maldonado) — дэпартамент у паўднёвай частцы Уругвая. Плошча складае 4 793 км² (2,71 % ад агульнай плошчы краіны). Адміністрацыйны цэнтр — аднайменны горад, размешчаны ў 140 км на ўсход ад сталіцы краіны, горада Мантэвідэа.

Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Набярэжная Пунта-дэль-Эстэ

Паўночная частка дэпартамента гарыстая, тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны — гара Сера-Катэдраль (514 м). Цэнтральныя раёны ўзгорыстыя, сярэдняя вышыня — каля 150 м над узроўнем мора. Поўдзень дэпартамента займае прыбярэжная раўніна Атлантычнага акіяна і некалькі град узгоркаў. Клімат — субтрапічны, вільготны, з сярэдняй тэмпературай 17 °С і сярэдняй калькасцю асадкаў — каля 1000 мм. Найбольш урадлівыя глебы знаходзяцца ў заходняй частцы дэпартамента.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва паводле перапісу 2011 года складае 164 300 чалавек[1]. Шчыльнасць насельніцтва — 34,28 чал./км². Нараджальнасць — 17,1 на 1000 чалавек. Смяротнасць — 7,06 на 1000 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 31 год (30,1 у мужчын і 32 — у жанчын). Сярэдняя працягласць жыцця — 76,2 гадоў (72,19 — у мужчын і 80,37 — у жанчын).

Буйныя гарады:

Горад Насельніцтва,[2]
чал. (2011)
Мальданада 84 809
Сан-Карлас 27 471
Пінарэс — Лас-Дэлісіяс 9819
Пунта-дэль-Эстэ 9277
Пірыяпаліс 8830
Сера-Пелада 8177
Пан-дэ-Асукар 6597
Сан-Рафаэль — Эль-Пласер 3146
Ла-Капуера 2838
Айгуа 2465
Барыё-Іпадрома 1973

Адміністрацыйнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Департамент Мальданада дзеліцца на 8 муніцыпалітэтаў:

Муніцыпалітэты дэпартамента Мальданада.
Муніцыпалітэт Насельніцтва,[3]
чал. (2011)
Плошча,
км²
1 Айгуа (Aiguá) 04 500 1 246
2 Гарсон (Garzón) 0900 719
3 Мальданада (Maldonado) 0105 000 192
4 Пан-дэ-Асукар (Pan de Azúcar) 09 500 719
5 Пірыяпаліс (Piriápolis) 014 000 192
6 Пунта-дэль-Эстэ (Punta del Este) 015 000 48
7 Сан-Карлас (San Carlos) 027 000 1 438
8 Саліс-Грандэ (Solís Grande) 04 600 240

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Карта адміністрацыйнага дзялення дэпартамента Мальданада

Зноскі

  1. http://www.ine.gub.uy/fase1new/Maldonado/Cuadro7_10.XLS
  2. Censos 2011 Cuadros Maldonado. INE (19 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 25 жніўня 2012.
  3. Presupuesto 2011 - 2015 de la Intendencia Departamental de Maldonado (IDM). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 2 красавіка 2013.