Малькавіцкі сельсавет (Ганцавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малькавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ганцавіцкі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Малькавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 954
Малькавіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ма́лькавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Малькавічы.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1954 чалавекі[2], з іх 1895 (97,0 %) — беларусы[3].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 18. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.