Перайсці да зместу

Малькальм III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малькальм III
шатл. гэл.: Máel Coluim mac Donnchada,
англ.: Malcolm III
Малькальм III, кароль Шатландыі
Малькальм III, кароль Шатландыі
кароль Альбы (Шатландыі)
17 сакавіка 1058 13 лістапада 1093
Каранацыя 25 сакавіка 1058, Скун
Папярэднік Лулах
Пераемнік Дональд III

Нараджэнне 26 сакавіка 1031
Смерць 13 лістапада 1093[1] (62 гады)
Месца пахавання
Род Данкельдская дынастыя
Бацька Дункан I[d][2]
Маці Сібіла Нартумбрыйская
Жонка Інгеборга Фінсдоцір[d][2][3] і Маргарыта Шатландская[2][3]
Дзеці Мэры Шатландская[d][2], Эдмунд[4][2], Ethelred of Scotland[d][4], Эдгар[4][2], Аляксандр I[4][2], Мацільда Шатландская[2], Давід I[2], Дункан II[4][2], Malcolm of Scotland[d][4], Donald of Scotland[d][4] і Edward of Scotland[d][4]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малькальм III Вялікі Правадыр (шатл. гэл.: Máel Coluim mac Donnchada, англ.: Malcolm III Canmore, 26 сакавіка 1031 — 13 лістапада 1093) — кароль Альбы (Шатландыі) (10581093), сын караля Дункана I.

Малькальм III стаў каралём Шатландыі пасля забойства Лулаха.

Жонка караля Маргарыта паспрабавала рэфармаваць шатландскую царкву ў французскім духу, хоць з павагай адносілася да традыцый пустэльніцтва, закладзеных святым Калумбам. Яна ўгаварыла мужа склікаць сабор вышэйшага духавенства краіны, на якім сама старшынствавала, у той час як кароль выконваў ролю перакладчыка. Маргарыце ўдалося ліквідаваць шэраг парушэнняў, якія прысутнічалі ў шатландскай царкве.

У 1077 годзе ў Шатландыі пачаліся ўнутраныя міжусобіцы. Кіраўнік Марэя Маэлснехтайн  (англ.), сын Лулаха, заявіў пра свае правы на шатландскі прастол і падняў мяцеж. Малькальм атрымаў над ім перамогу, але захаваў яму жыццё, і Маэлснехтайн дажыў да 1085 года. Пачынаючы з гэтага часу і да 1091 года Шатландыя жыла ў міры.

У 1091 годзе Малькальм, незадаволены кіраваннем Вільгельма II Рудага, сабраў армію і напаў на Англію, але затым абодва караля аднавілі мірны дагавор у Абернеці. Аднак Вільгельм не вельмі хацеў выконваць умовы дагавора, і напружанасць паміж Англіяй і Шатландыяй захоўвалася. У 1093 годзе Вільгельм цяжка захварэў. Спужаўшыся пякельных пакут за парушэнне дагавора, ён запрасіў Малькальма ў Глостэр для новых перамоў. Але пакуль Малькальм дабраўся да месца іх правядзення, Вільгельм акрыяў. Ён сустрэў Малькальма груба і запатрабаваў ад яго з'явіцца ў Лондан на суд баронаў для рашэння спрэчных пытанняў. Малькальм заявіў, што не лічыць сябе васалам англійскага караля, і вярнуўся дамоў. Разумеючы, што ў такой сітуацыі вайна непазбежная, ён вырашыў нанесці ўдар першым. Сабраўшы армію, у лістападзе 1093 года Малькальм перайшоў мяжу з намерам аблажыць крэпасць Алнвік. Але там ён патрапіў у засаду і загінуў ад рукі свайго сваяка Аркіла Марэла, сцюарда  (англ.) Бамбара. У тым жа бітве быў смяротна паранены і яго старэйшы сын Эдуард.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119009269 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Kindred Britain
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Lundy D. R. The Peerage
  • Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0
  • SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.