Мальпігіевыя цельцы
Выгляд
Мальпі́гіевыя це́льцы — клубочкі артэрыяльных капіляраў у нырках чалавека і амаль усіх пазваночных жывёл. У гэтых клубочках, якіх у чалавека налічваецца да 40 млн, фільтруецца вадкасць з крыві ў мачавыя канальцы. Названы ў гонар М. Мальпігі.
Таксама мальпігіевыя цельцы — лімфоідныя вузельчыкі, дзе утвараюцца лімфацыты; знаходзяцца ў рэтыкулярнай тканцы селязёнкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).