Мальцаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мальцаўскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Мёрскі раён
Уключаў 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мальцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 14 красавіка 1962

Ма́льцаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Мальцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 красавіка 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лявонпальскага (17 населеных пунктаў: Амбросенкі, Гараўцы, Даўгінава, Дубавое, Зайцава, Званкі, Ільмовікі, Кавалькі, Костачына, Кульвока, Мальцы, Міхасенкі, Палякі, Погары, Пятрэлева, Рабечына і Ясева) і Павяцкага (8 населеных пунктаў: Варанькі, Дабравольшчына, Застарынцы, Панізнікі, Разаліна, Сочнева, Узгон і Чарняўцы) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.