Малюта Скуратаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малюта Скуратаў
Партрэт
Імя пры нараджэнні: руск.: Григо́рий Лукья́нович Скура́тов-Бе́льский
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: XVI стагоддзе
Дата смерці: 1 студзеня 1573(1573-01-01)
Месца смерці:
Дзеці: Марыя Рыгораўна Скуратава-Бельская
Commons-logo.svg Малюта Скуратаў на Вікісховішчы
Іван IV і Малюта Скуратаў, карціна Г.Сядова

Малюта Скуратаў, Рыгор Лук'янавіч Скуратаў-Бельскі (? — 1 студзеня 1573) — рускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, думны дваранін, любімы апрычнік і цвёрды паплечнік Івана Грознага. Шматлікія гісторыкі, у прыватнасці, Карамзін, прыпісвалі яму забойства мітрапаліта Філіпа (1569), аднак доказаў яго дачынення да гэтай смерці так і не было знойдзена.

У студзені 1570 у сувязі з падазрэннем ў здрадзе Ноўгарада кіраваў яго разгромам, забіўшы шмат жыхароў. У 1571 годзе вёў следства аб прычынах паражэння рускіх войскаў у баі з войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. Загінуў 1 студзеня 1573 года пры ўзяцці крэпасці Вайсенштайн у Лівонскую вайну, асабіста ўзначаліўшы штурм.

Адна з дочак яго, Марыя, была замужам за Барысам Гадуновым, яшчэ адна замужам за Дзмітрыем Іванавічам Шуйскім. Пахаваны побач з магілай свайго бацькі ў Іосіфа-Валакаламскім манастыры. Да цяперашняга часу пахаванне не захавалася.