Малізэ
| Малізэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| італ.: Molise | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Кампабаса | ||||
| Кіраўнік | Даната Тома[d] | ||||
| Насельніцтва (2008) | 312 686 | ||||
| Плошча | 4 438 км² | ||||
| Вышыня над узроўнем мора |
631 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Код ISO 3166-2 | IT-67 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Малізэ (італ.: Molise, неап.: Mulise) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Мяжуе з рэгіёнамі Абруца, Лацыа, Кампанія і Апулія, мае выхад да Адрыятычнага мора. Складаецца з 2 правінцый, Кампабаса і Ізернія, са сталіцай у горадзе Кампабаса.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш гарыстая тэрыторыя ў глыбіні рэгіёна, на мяжы з Лацыа і Абруца. Найбольш буйнымі горнымі масівамі з’яўляюцца горы Кампа, Капрара і Мэта (гара). Гарыстасць мясцовасці спадае па кірунку да ўзбярэжжа Адрыятыкі. Патокі вады сфарміравалі ў гарах даліны, праз якія працякаюць тры галоўныя ракі рэгіёна — Трыньё, Біферна і Фарторэ. Асноўныя пароды — асадкавыя вапняковыя, што прыводзіць да ўзнікнення апоўзняў і селяў. Лясных масіваў няшмат. Увосень выпадаюць багатыя дажджы, зімы звычайна суровыя. Малізэ з’яўляецца адным з самых халодных рэгіёнаў паўднёвай Італіі. Разам з тым на ўзбярэжжы клімат цёплы і залежыць ад марскіх брызаў.