Малінаўка (Навапольскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малінаўка
Малінаўка, 2022 г.
Малінаўка, 2022 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840050
Малінаўка на карце Беларусі ±
Малінаўка (Навапольскі сельсавет) (Беларусь)
Малінаўка (Навапольскі сельсавет)
Малінаўка (Навапольскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Малінаўка (Навапольскі сельсавет)

Малі́наўка[1] (трансліт.: Malinaŭka, руск.: Малиновка; да 1920-х гг. — фальварак Казлы́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 50,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55,5 км ад Мінска, 27,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Казлы, другая назва фальварка Казёлкі — беларускія варыянты назвы расліны Consolida regalis.

Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва можа паходзіць ад прозвішча Казёл.

Малінаўка паходзіць ад назвы расліны, распаўсюджаны тапонім, які даваўся савецкай уладай населеным пунктам з «немілагучнай назвай».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX ст. было два памежныя фальваркі Казлы ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, належалі да дамена Дудзічы, уласнасць Ельскіх. У 1857 годзе адышлі да дамена Замосце, уласнасць Аляксандра Ельскага. Другі варыянт назвы — Казёлкі[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкай уладай у 1920-х гадах фальваркі сталі пасёлкамі Малінаўка і Арэхаўка (не існуе, месцілася на паўночны захад ад Малінаўкі па дарозе на Церабель, знятая з уліку ў 1993 годзе).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 9 жыхароў
  • 1908 — 1 двор, 5 жыхароў
  • 1926 — 10 гаспадарак, 37 жыхароў
  • 1999 — 15 жыхароў
  • 2002 — 5 двароў, 7 жыхароў
  • 2010 — 10 жыхароў
  • 2012 — 11 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[5]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1883, с. 568.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]