Мамаеў курган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
5011-0005-reverse.gif

МАМА́ЕЎ КУРГА́Н, курган вышынёй 102 м, размешчаны ў цэнтральнай часцы горада Валгаграда. Найвышэйшы пункт гораду. Сваю назву курган атрымаў па імі хана Мамая, які меў дачыненне да гэтых краёў.

За гэты ваенна важны курган, з якога відно ўвесь горад, у час Сталінградскай бітвы, і асабліва ў верасні 1942 і студзені 1943, адбываліся жорскія баі, у час якіх курган не раз пераходзіў з рук у рукі.

Скульптура "Радзіма-маці"[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам архітэктара Я. У. Вучэціча на Мамаевым кургане быў узведзены помнік-ансамбль «Героям Сталінградскай бітвы» (19631967). Галоўнае месца ў ім займае самая вялікая жаночая статуя ў свеце «Радзіма-маці». Гэта — жанчына з мячом у руцэ, у позе закліку да барацьбы. Вышыня статуі 85 м разам з мячом і 52 м без мяча[1].

Адметнасцю скульптуры з'яўляецца тое, што яна свабодна, як шахматная фігура на дошцы, стаіць на сваёй апорнай пліце (вышыня 2 метры). Апорная пліта, у сваю чаргу, размешчана на галоўным падмурку (вышыня 16 метраў, але большая яго частка cкрыта пад зямлёй). Найскладанейшыя разлікі ўстойлівасці гэтай канструкцыі выкананыя доктарам тэхнічных навук М. У. Нікіціным — аўтарам разліку ўстойлівасці Астанкінскай тэлевежы. Уначы статуя асвятляецца пражэктарамі.

Статуя зроблена з блокаў жалезабетону. Маса матэрыялу, без уліку асновы статуі, складае 5500 тон бетону і 2400 тон металічных канструкцый. Меч даўжынёй 29 метраў і вагай 14 тон зроблены з нержавеючай сталі. Дзеля памяншэння ветравога супраціўлення ў ім зроблены адтуліны.

Выгляд на Волгу з Мамаева кургана ў Валгаградзе

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Для параўнання, вышыня статуі Свабоды у ЗША складае 45 м і 93 м з пастаментам.