Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мамайскі касцёл)
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
55°11′35″ пн. ш. 27°45′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мамаі
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль класіцызм з элементамі позняга барока
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000394шыфр 213Г000394
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Мамаі (Глыбоцкі раён). Помнік архітэктуры класіцызму з элементамі позняга барока. Пабудаваны ў канцы XVIII ст. як касцёл. З 1866 г. — царква Праабражэння Гасподняга.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны ў плане мураваны будынак накрыты двухсхільным пакатым дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. У аснову архітэктарскай пластыкі фасадаў пакладзены дарычны ордар. Галоўны фасад раскрапаваны паўкалонамі, прамавугольнымі плоскімі і глыбокімі паўкруглымі нішамі. Уваход аформлены вялікім парталам. Бакавыя фасады з высока размешчанымі прамавугольнымі вокнамі аздобленыя пілястрамі. Сцены завершаныя развітым дарычным антаблементам. Унутры будынку дапаможныя памяшканні па чатырох вуглах прасторава вылучаюць з асноўнага памяшкання ўваходную і алтарную часткі. На сценах пілястры карынфскага ордара, на плоскай столі — цыліндрычныя скляпенні.

Брама-званіца

Па восі будынку стаіць двух'ярусная мураваная званіца-брама, завершаная трохвугольным франтонам, якая па стылістыцы адпавядае архітэктуры касцёла.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]