Перайсці да зместу

Манагатары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Манагатары (яп. 物語) — жанр традыцыйнай японскай літаратуры, раман альбо зборнік аповесцяў у прозе з паэтычнымі ўстаўкамі. Манагатары звязаны з вуснымі традыцыямі і амаль заўсёды апісвае выдуманыя падзеі і асобы, нават калі абапіраецца на гістарычныя з'явы. Многія вядомыя творы Японіі напісаны ў жанры манагатары, напрыклад: Аповесць пра Гэндзі, Аповесць пра дом Тайра.

Мурасакі Сікібу, аўтарка самага вядомага манагатары "Аповесць пра Гэндзі"

Жанр фарміраваўся з 9 па 15-е стагоддзе, найбольшую папулярнасць набыў у 10-11 ст[1]. Манагатары лічыліся прыдворнай літаратурай у перыяд Хэян. Паводле выдання паэзіі Фюё Вакашу (風葉和歌集), 13-м стагоддзі існавалі мінімум 198 манагатары, але да нашага часу дайшлі толькі сорак[2].

Калі пазней у Японіі зрабілася вядомай еўрапейская і іншыя замежная літаратура, то тэрмінам пачалі карыстацца ў дачыненні да замежных кніг эпічнага характару. Напрыклад, "Тысяча і адна ноч" пры перакладзе стала Сэн'іція-манагатары (яп. 千一夜物語), а "Уладар Пярсцёнкаў"Юбіва-манагатары (яп. 指輪物語).

У залежнасці ад зместу манагатары дзеляцца на катэгорыі[3]:

Дэнкі-манагатары

[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыі пра фантастычныя, звышнатуральныя падзеі. Найбольшую папулярнасць мелі ў 9-10 ст. перыяду Хэян, уяўляюць сабой перапрацаваныя казкі ці пераказы кітайскага фальклору.

  • Такэторы Манагатары (Аповесць пра бамбукавага дрывасека)
  • Уцубо Манагатары (Аповесць пра пустое дрэва)
  • Х'якуманагатары Кайданкай (Аповесці аб прывідах і дэманах)

Ута-манагатары

[правіць | правіць зыходнік]

Кароткія аповеды 10-12 ст. на аснове вершаў і спеваў жанру вака.

  • Хэйці Манагатары (Аповесці з зямель Хэйці)
  • Ісэ Манагатары (Аповесці з прэфектуры Ісэ)
  • Ямата Манагатары (Аповесці з зямель Ямата)

Цукуры-манагатары

[правіць | правіць зыходнік]

Аповесці аб жыцці арыстакратаў і імператарскай сям'і.

  • Гэндзі Манагатары (Аповесць пра Гэндзі)
  • Оцікубо Манагатары (Аповесць пра Оцікубо)
  • Ёру но Нэзаме (Абуджэнні ўначы)

Хронікі ваенных падзей.

  • Хэйдзі Манагатары (Аповесць пра смуту гадоў Хэйдзі)
  • Хейкэ Манагатары (Аповесць пра дом Тайра)
  • Сога Манагатары (Аповесць пра братоў Сога)
  • Тайхэйкі (Хранікі Вялікай Згоды)

Сэцува-манагатары

[правіць | правіць зыходнік]

Бытавыя і анекдатычныя гісторыі.

  • Кондзяку Манагатары (Аповесць пра былыя часы)
  • Удзі Сюі Манагатары (Зборнік аповедаў з горада Удзі)

Зноскі

  1. Gunilla, Anders (2011). Literary History: Towards a Global Perspective: Volume 1. Berlin: Walter de Gruyter. p. 13. ISBN 9783110189322.
  2. A Tale of Eleventh-Century Japan: Hamamatsu Chunagon Monogatari. Princeton, NJ: Princeton University Press. 2014-07-14. p. 4. ISBN 9781400856688.
  3. Frederic, Louis (2002). «Monogatari.» Japan Encyclopedia. Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press.