Манака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Княства Манака
фр.: Principauté de Monaco
Flag of Monaco.svg Герб Манака
Сцяг Манака Герб Манака
Europe location MCO.png
Дэвіз: «Deo Juvante
(лац.: «З Божай дапамогай»
Гімн: «Hymne Monégasque»
Дата незалежнасці 8 студзеня 1297 (ад Генуі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Манака[1]
Найбуйнейшыя гарады Манака/Манака-Віль, Монтэ-Карла, Ла-Кандамін і Фанв'ей
Форма кіравання Дуалістычная канстытуцыйная манархія
Князь
Дзяржаўны міністр
Альбер II
Мішэль Ражэ
Дзярж. рэлігія Хрысціянства (каталіцтва)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

2,02[2] км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

35 986[3] чал.
17 814.85 чал./км²
ВУП
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$6 109 млн
$169 694
Валюта Еўра¹
Інтэрнэт-дамен .mc
Тэлефонны код +377
Часавыя паясы +1
¹да 1999 года французскі франк і манегаскі франк
Карта краіны

Мана́ка (фр.: Monaco), Кня́ства Мана́ка (фр.: Principauté de Monaco) — княства, горад-дзяржава ў Паўднёвай Еўропе. Мае выхад да Міжземнага мора, на сушы мяжуе з Францыяй. Адна з шасці карлікавых дзяржаў Еўропы.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Манака — канстытуцыйная манархія (з 1911 года). Дзейсная канстытуцыя прынятая ў 1962 годзе. Кіраўнік дзяржавы — наследны князь. Заканадаўчая ўлада належыць Нацыянальнаму савету, у які ўваходзяць кіраўнік дзяржавы і 18 членаў, выбраных на ўсеагульных выбарах на 5-гадовы тэрмін. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Урадавы савет з удзелам прадстаўніка Францыі, які вылучаецца на гэту пасаду французскім урадам і зацвярджаецца князем. Існуе таксама дарадчы орган — Каронны савет.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

MonacoLibreDeDroits.jpg

Княства займае частку Блакітнага берага Міжземнага мора і паўднёвыя схілы прыморскіх Альпаў. Рэльеф перадгорны і горны. Вышыня да 145 м над узроўнем мора. Клімат міжземнаморскі, з сухім летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня — +8 °С, ліпеня — +23 °С. Ападкаў за год выпадае прыблізна 800 мм. Амаль уся тэрыторыя краіны занятая гарадской забудовай. На стромых схілах гор вечназялёныя зараснікі каменнага дубу, калючага дроку, карлікавай пальмы, кустоўе маквісу з ладаннікам, дзікай фісташкай, размарынам. На схілах прыбярэжных скал — Экзатычны сад з сусветна вядомай калекцыяй субтрапічных раслін: пальмаў, магнолій, алеандраў і кактусаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Карэнныя жыхары — манегаскі, жыве шмат французаў і італьянцаў, таксама грэкі, немцы, англічане, амерыканцы і інш. Пераважная колькасць жыхароў краіны — каталікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У X–IX ст. да н.э. на тэрыторыі Манака (назва, імаверна, паходзіць ад праіндаеўрапейскага кораня mon — высокае месца, скала) існавала фінікійская калонія (гандлёвая прыстань, крэпасць) з VIII–VI ст. да н.э. — грэчаская (пабудаваны храм Геракла). 3 II ст. да н.э. тэрыторыя Манака ўваходзіла ў Рымскую імперыю, пазней тут панавалі арабы, з ХІ ст. н.э. — генуэзцы, якія ў 1215 годзе пабудавалі тут крэпасць. У 1346 годзе паўстала асобнае княства пад пратэктаратам Генуі. У 1419 годзе ў Манака замацавалася генуэзская дынастыя Грымальдзі. 3 1524 года княства Манака было падуладнаю тэрыторыяй Іспаніі, аднак фармальна захоўвала сваю аўтаномію. У 1641 годзе ў выніку народнага паўстання княства перайшло пад пратэктарат Францыі. У 1731 годзе княства па жаночай лініі перайшло да Дж. Ф. Л. Гаён-Маціньёна, які прыняў прозвішча Грымальдзі і ўступіў на прастол пад імем Анарэ III ([1731–93). У 1793 годзе княства было анексавана Францыяй. Аднаўленне аўтаномнага статусу адбылося на падставе Парыжскага мірнага дагавора 1814 года. Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814–15 гадоў, Манака было перададзена пад пратэктарат Сардзінскага каралеўства. Рэвалюцыя 1848 года зрынула ў Манака княжацкую ўладу, ад княства аддзяліліся і фактычна далучыліся да Францыі гарады Мянтона і Ракбрун. У 1849 годзе сардзінскія войскі аднавілі манархію, але Манака перастала быць пратэктаратам Сардзініі. У 1860 годзе пасля пераходу Ніцы ва ўладанне Францыі князь Карл III (1856–89) пагадзіўся на французскі пратэктарат над Манака, у 1861 годзе за 4 млн. франкаў фармальна саступіў Францыі свае правы на Мянтону і Ракбрун. Паводле манакска-французскага дагавору 2 лютага 1861 года Францыя прызнала незалежнасць Манака. У 1865 годзе паміж Манака і Францыяй пачаў дзейнічаць мытны саюз. У 1861–1910 гадах у г. Монтэ-Карла пабудаваны комплекс казіно, які пасля будаўніцтва чыгункі паміж Манака і Францыяй (1868) стаў адной з галоўных крыніц папаўнення бюджэту княства. У 1899 годзе ў Манака заснаваны Акіянаграфічны музей — цяпер міжнародны цэнтр акіянаграфічных даследаванняў.

У 1911 годзе пры князю Альберту I (1889–1922) была прынятая канстытуцыя, паводле якой Манака абвешчана канстытуцыйнай манархіяй і ўтвораны выбарны парламент — Нацыянальны савет. Паводле дамовы 1918 года Францыя атрымала права трымаць на тэрыторыі Манака войскі і зацвярджаць заключаныя Манака міжнародныя пагадненні. У 2-ю сусветную вайну Манака акупавалі нямецкія войскі (1942–44). 3 1949 года ў княстве правіць князь Рэнье III. У 1962 годзе прынята новая канстытуцыя, якая пашырыла правы Нацыянальнага савета. Выканаўчая ўлада перададзеная Урадаваму савету, быў створаны Каронны савет.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Манака — эканамічна развітая краіна з высокім узроўнем даходаў. Аснова эканомікі — гандлёва-фінансавая дзейнасць, турызм і курортная справа, ігральныя дамы, некаторыя галіны прамысловасці. Ільготны падатковы рэжым дазваляе буйным міжнародным банкам шырока выкарыстоўваць Манака для фінансавых аперацый (дзейнічае каля 800 міжнародных кампаній і 50 банкаў). Замежныя прамысловыя, гандлёвыя і фінансавыя прадпрыемствы, у якіх доля капіталу Манака перавышае 25 %, цалкам вызваляюцца ад падаткаў. Падаткі ў Манака намнога меншыя, чым у іншых краінах. Развіты страхавая справа, афшорныя паслугі, гандаль нерухомасцю. Манака — сусветна вядомы курорт з басейнамі, купальнямі, водалячэбніцай. Асноўныя дзяржаўныя даходы прыпадаюць на падаткі з банкаў, атэляў і інш., а таксама ад турызму.

Склалася сучасная індустрыяльная база з экалагічна чыстых прадпрыемстваў лёгкай і перапрацоўчай прамысловасці (у т.л. электратэхнічная і радыёэлектронная, дакладнае машынабудаванне, хіміка-фармацэўтычная, швейная, харчовая. Ажыццяўляецца выпуск паштовых марак, малая металургія, вытворчасць ювелірных вырабаў, сувеніраў.

Электраэнергію Манака атрымлівае з Францыі. Працуе магутная радыёстанцыя «Монтэ-Карла». Ёсць невялікія вінаграднікі і аліўкавыя гаі. Рыбалоўства.

Манака ўтварае адзіную мытную прастору з Францыяй. У экспарце пераважаюць прамысловыя вырабы, у імпарце — харчовыя і спажывецкія тавары. Грашовая адзінка — французскі франк. Манегаскія франкі выпускаюцца для продажу нумізматам.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У Манака 1,7 км чыгункі і каля 50 км асфальтаваных дарог і вуліц. Праз Манака праходзяць чыгунка і шаша Ніца (Францыя) — Генуя (Італія). Ёсць пляцоўкі для верталётаў, якія перавозяць пасажыраў у міжнародны аэрапорт у г. Ніца (Францыя). Марскі порт прымае невялікія гандлёвыя судны і яхты.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Акіянаграфічны інстытут з музеем і акварыумам, міжнароднае гідраграфічнае бюро. Антрапалагічны дагістарычны музей. Батанічны сад. Жылыя кварталы і тэрасавыя сады (XVI—XVIII ст.), Княжацкі палац у Манака (XVI—XIX ст) з фрагментамі крэпасці XIII—XIX ст., капэла Ла Мізерыкорд (XVII ст.).

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Манака штогод наведвае каля 700 тыс. замежных турыстаў. Турыстаў прываблівае ў Манака сонечнае надвор'е, марскія купанні, архітэктурныя і гістарычныя помнікі, казіно, ігральныя дамы, Акіянаграфічны музей і марскі акварыум з унікальнымі экспанатамі, буйныя міжнародныя тэнісныя турніры, аўтамабільныя ралі Монтэ-Карла, міжнародныя спаборніцтвы па стэндавай стральбе і гольфе, музычныя і цыркавыя фестывалі і інш. 3-за нізкіх падаткаў у Манака жывуць многія багатыя людзі, у т.л. сусветна вядомыя артысты і спартсмены, што з'яўляецца дадатковым фактарам прыцягнення турыстаў.

Міжнароднае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Манака — член ААН (з 1993), Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Інтэрпола і іншых міжнародных арганізацый. У Манака знаходзіцца штаб-кватэра Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Манака / І. Афнагель і інш. // БелЭн у 18 т. Т. 10. - Мн., 2000.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

43°44′ пн. ш. 7°25′ у. д.HGЯO

Зноскі