Манастырок (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Засценак Манастырок (пасля далучэння проста Манастырок) - гістарычны раён горада Гомеля. Тэрытарыяльна размешчаны па-за сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальная (за мастом "Кавальны-1"), паміж чыгуначным палатном і вёскай Любны, а з поўначы вуліцай Беларускай і Леванеўскай.

Манастырок з'яўляецца часткай былой Спасавай Слабады. Таксама як і Спасава Слабада, Манастырок быў першапачаткова заселены стараверамі.

Геаграфічныя адметнасці[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычным цэнтрам раёна з'яўляюцца вуліцы: 1-я Завадская (раней Падгорная) і 2-я Завадская (раней Манастырская).

Вядомым месцам Манастырка з'яўляецца так званая "Басава гара", самая высокая кропка Манастырка, на якой размяшчаўся дом заможнага абшарніка па прозвішчу Шаўцоў (рас. Шевцов)[1].

Гістарычныя адметнасці[правіць | правіць зыходнік]

Манастырок вядомы сваім лесапільным заводам Левіціна (па інш. версіі Левітана). Гэта адлюстравана на карце Гомеля 1910 года. На той жа карце 1910 года, Манастырок апошніраз узгадаваецца пад назвай "Засценак Манастырок" [2].

Яшчэ адной адметнасцю былі могілкі стараабрадцаў, якія знаходзіліся недалёка ад Басавай гары (не захаваліся)[3].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А.Ф.Рогалев - От Гомиюка до Гомеля (издание 2)— Гомель: Одобарк, 2006. — 220 с.

Зноскі

  1. А.Ф.Рогалев - От Гомиюка до Гомеля (издание 2)— Гомель: Одобарк, 2006
  2. Гомель. План горада на 1910 год
  3. Карта горада Гомеля, 1910 год