Манастырскі статут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анёл уручае прападобнаму Пахомію статут супольнага жыцця манахаў (фрэска Успенскага сабора на Гарадку, XV стагоддзе)

Манастырскі статут — збор правілаў супольнага жыцця манахаў у манастырах, які можа змяшчаць таксама парадак правядзення богаслужэнняў. Узнікненне і развіццё манастырскіх статутаў цесна звязана са з'яўленнем Тыпіконаў, якія вызначаюць парадак правядзення царкоўных службаў. Сучасныя манастырскія статуты змяшчаць як правілы супольнага жыцця (дысцыплінарная частка, апісанне абавязкаў паводле послуху, павучанні па духоўным удасканаленні), так і літургічны раздзел.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне манастырскіх статутаў звязана са з'яўленнем манаства супольнага жыцця. Першы манастырскі статут быў створаны Пахоміем Вялікім для Тавенісійскага манастыра (Паўднёвы Егіпет) у 318 годзе. Манастырскі статут Пахомія стаў асновай для Васілія Вялікага пры складанні ім «Падрабязна выкладзеных правіл для манахаў» для заснаванага ім у Кападокіі манастыра. Статут Васілія, захаваўся ў праваслаўным манастве да сённяшняга дня. На Захадзе, з яго разнастайнасцю манастырскіх статутаў, такія манастыры называюцца па яго імі базыльянскімі.

Да іншых старажытных манастырскіх статутаў адносяцца:

Звесткі пра правілы пражывання манахаў у Егіпецкіх манастырах V стагоддзі змешчаны ў Апавяданні Святога Сафронія, епіскапа Іерусалімскага, і прападобнага Іаана Мосха пра наведванне імі Сінайскага манастыра (апісаны правілы Ніла Сінайскага).

Старажытныя манастырскія статуты прадугледжвалі пакаранні: за хлусню, нараканне, ляноту, гняўлівасць, нядбанне пра манастырскую маёмасць і да т.п. У якасці пакарання для вінаватага прадугледжвалася адлучэнне ад прычасця, пазбаўленне зносін у ежы і малітве з іншымі манахамі, часовае сухаядзенне.

Іерусалімскі і Студыйскі статуты[правіць | правіць зыходнік]

Феадор Студыт

У Візантыйскую эпоху існавала вялікая колькасць манастырскіх статутаў, іх складалі ігумены, архірэі, кцітары, якія засноўвалі манастыры. Але найбольшую ролю ў развіцці манаства супольнага жыцця адагрылі Іерусалімскі і Студыйскі статуты.

  • Іерусалімскі статут (статут прападобнага Савы Асвячонага, напісаны для заснаванага ім манастыра) у большай ступені рэгламентаваў парадак набажэнстваў, хоць і апісвае манаскія традыцыі палесцінскіх манастыроў VI стагоддзя. На стварэнне Іерусалімскага статуту аказалі ўплыў манаскія статуты прападобнага Пахомія і святога Васілія Вялікага. Арыгінальны спіс Іерусалімскага статуту, паводле паведамлення Сімяона Салунскага, згарэў у 614 годзе калі Іерусалім захапіў персідскі цар Хасроў.
  • Студыйскі статут (статут прападобнага Феадора Студыта, напісаны для Студыйскага манастыра) у адрозненне ад Іерусалімскага статуту нагадвае штатны расклад, падрабязна апісваючы абавязкі паводле манастырскіх пасад і послуху. Таксама асаблівасцю Студыйскага статуту ў параўнанні з Іерусалімскім з'яўляецца тое, што ён быў напісаны для манахаў, якія пражываюць у гарадскім манастыры пад кіраўніцтвам аднаго ігумена (Сава Асвячоны напісаў свой статут для манахаў, якія жылі ў раскіданых пячорах-келлях і збіраліся разам у царкве толькі для сумеснага богаслужэння). Поўны тэкст Студыйскага статуту быў запісаны ў канцы X — пачатку XI стагоддзя, да гэтага часу існавалі толькі кароткія манастырскія «Напісанні».

Студыйскі статут быў уведзены на Русі прападобным Феадосіем Пячэрскім у Кіева-Пячэрскай лаўры. Ён выкарыстоўваўся ў Расіі да XIV стагоддзя, калі быў выцеснены Іерусалімскім статутам, які атрымаў распаўсюджанне на Усходзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]