Мана (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мана
руск. Мана
Характарыстыка
Даўжыня 475 км
Басейн 9 320 км²
Расход вады 100 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне адгор’і Усходняга Саяна
 • Каардынаты 54°27′17″ пн. ш. 94°44′40″ у. д.HGЯO
Вусце Енісей
 • Месцазнаходжанне пасёлка Усць-Мана
 • Каардынаты 55°56′47″ пн. ш. 92°28′44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Енісей → Карскае мора

Краіна
Рэгіён Краснаярскі край
Код у ДВР 17010300512116100020100
physical
Мана (рака)
Мана (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́на (у вярхоўі — Правая Мана; руск.: Ма́на, Правая Мана)[1] — рака ў Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Енісей.

Даўжыня ракі 475 км. Плошча вадазбору 9320[2] км². Сярэдні расход вады каля 100[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўночных адгор’ях Усходняга Саяна, на паўночна-ўсходніх схілах хрыбта Канскае Белагор’е. Да зліцця з ракой Левая Мана мае назву Правая Мана[3]. Упадае ў Енісей каля пасёлка Усць-Мана, у напрамку на ўсход ад горада Дзіўнагорск. Рэчышча Маны ў верхнім цячэнні парожыстае, у сярэднім — меандруючае і разгалінаванае[3]. Замярзае звычайна ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейн ракі развіты карст[3].

Мана прымае сцёк з больш за 300[3] прытокаў. Сярод іх: Левая Мана, Аланжык, Вялікі Арзыбей, Малы Арзыбей, Ангул, Мімія (Міна), Кіяй, Вялікі Шыр, Вялікі Унгут, Малы Унгут, Драгуніха, Жэржул, Кайлята, Улдат, Урман, Ізык, Малая Зыранка, Вялікая Зыранка, Негнет і інш.[2]

У ніжнім цячэнні рака з’яўляецца паўднёвай мяжой прыроднага запаведніка «Стаўбы»[4].

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 270. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б Река Мана // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  3. а б в г Иванов В. В. Мана // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  4. Заповедник «Столбы» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 270. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]