Мангарэва (востраў)
Мангарэва | |
---|---|
фр. Mangareva | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 18 км² |
Насельніцтва | 1 337 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 74,28 чал./км² |
Размяшчэнне | |
23°06′ пд. ш. 134°57′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мангарэва (фр.: Mangareva) — найбуйнейшы і адзіны населены востраў у групе астравоў Гамб'е ў Французскай Палінезіі. Плошча — 18 км². Насельніцтва — 1337 чал. (2007 г.).
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Мангарэва мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшая гара Даф дасягае 441 м над узроўнем мора. Дзякуючы незвычайна прыгожым пейзажам востраў часта называюць гарой, якая плыве, што часткова мае рацыю, паколькі Мангарэва ўяўляе сабою конус старажытнай гары, якая ў выніку складаных геалагічных працэсаў апусцілася ў акіян.
Клімат трапічны пасатны, але не спякотны. Сярэдняя тэмпература паветра 27° C. 3000 гадзін у год ззяе сонца.
Флора і фаўна вострава значна зменены чалавекам, аднак Мангарэва вядомы сваёй багатай зелянінай і кветкамі. Водныя прасторы вакол вострава славяцца біялагічнай разнастайнасцю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Мангарэва быў населены ў X — XIII стст. выхадцамі з Маркізскіх астравоў, якія склалі этнічную супольнасць мангарэва. Мясцовыя жыхары славіліся апрацоўкай каменю, каралаў, ракавін і дрэва.
Англічане адкрылі востраў у XVII ст., але першыя кантакты паміж імі і мангарэва былі ўсталяваны толькі ў 1826 г. У 1834 г. тут высадзіліся французскія місіянеры, якія распаўсюдзілі сярод астравіцян каталіцызм і фактычна стварылі тэакратычную дзяржаву, на чале якой стаяў мясцовы правадыр. У 1881 г. Францыя афіцыйна анексавала востраў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка сучаснага насельніцтва вострава Мангарэва жыве ў вёсцы Рыкітэа, займаецца вырошчваннем чорнага жэмчугу і абслугоўваннем турыстаў. Толькі 2 сям'і маюць плантацыі садавіны, што ідзе на продаж, у тым ліку ў іншыя месцы Французскай Палінезіі. Дзейнічае аэрапорт.
Працуюць 2 школы, якія разам даюць 8-гадовую адукацыю.
Галоўнай гістарычнай славутасцю з'яўляецца кафедральны сабор Святога Міхаіла. У 1999 г. упершыню яго плябанам стаў карэнны мангарэва.
-
Рыкітэа
-
Аэрапорт
-
Сабор Святога Міхаіла