Перайсці да зместу

Мангольскае заваяванне Кітая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мангольскае заваяванне Кітая
Выява
Месцазнаходжанне
Дата пачатку 1205
Дата заканчэння 1279

Мангольскае заваяванне Кітая — заваяванне манголамі кітайскіх дзяржаў, якое адбывалася ў XIII стагоддзі.

Паўночны Кітай

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак першага этапу заваявання можна датаваць 1209 годам. У 1211 годзе мангольскія войскі на чале з Чынгісханам выступілі супраць чжурчжэньскай дзяржавы Цзінь (якая займала землі паўночнай часткі сучаснага Кітая), якая не змагла супрацьстаяць манголам. Да 1215 года дзяржава амаль цалкам была заваявана, быў узяты Яньцзін.

У 1226 годзе Чынгісхан пачынае паход супраць Тангуцкай дзяржавы Сі Ся, у 1227 годзе яна цалкам знішчана. На зваротным шляху Чынгісхан памёр. Пасля яго кіраўніком стаў Угедэй, які ў 1231 сумесна з Талуем павёў войскі на імперыю Цзінь. Заключыўшы супраць яе часовы саюз з Паўднёвай Сун, да 1234 годзе яны сумесна дамагаюцца разгрому дзяржавы Цзінь.

У 1235 годзе пачынаецца вайна манголаў з імперыяй Сун. Спачатку актыўныя ваенныя дзеянні ў саракавых гадах знізіліся. У гэтым рэгіёне манголы сканцэнтраваліся на вайне з іншымі дзяржавамі (Мангольскае заваяванне дзяржавы Далі  (руск.), Мангольскія ўварванні ва В'етнам  (руск.)). У 1258 годзе прадпрымаецца новая атака на Сун, але кітайцы аказалі ўпарты супраціў, а да таго ж смерць мангольскага камандуючага Мункэ вымусіла іх сысці.

Чацвёрты этап

[правіць | правіць зыходнік]

Хан Хубілай пачаў паход у 1267 годзе, аблажыў гарады Сян'ян і Фаньчэн, узятыя ў 1273 годзе. Пасля чаго наступ працягнуўся. 19 сакавіка 1275 года ў вырашальнай бітве ля Дзінцзячжоу была разбіта кітайская армія, пасля чаго манголы з лёгкасцю працягнулі захопліваць тэрыторыі. У 1276 годзе яны ўзялі сталіцу Ліньань і імператара ў палон. У 1279 годзе манголы разбілі апошнія сілы супраціву ў бітве ля гары Яшань, такім чынам, скончыўшы заваяванне Кітая.