Мангольскія мовы
Манго́льскія мо́вы — група моў мангольскіх народаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мангольскія мовы — вынік развіцця дыялектаў некалі адзінай (да 16—17 ст.) мангольскай мовы. Яны падзяляюцца на: асноўныя — уласна мангольская мова, бурацкая мова, калмыцкая мова, і маргінальныя — магольская (у Афганістане), дагурская (у паўночна-ўсходнім Кітаі), мангорская, дунсянская, баааньская і шыраюгурская (у кітайскіх правінцыях Ганьсу і Цынхай).
Для асноўных мангольскіх моў у 13 — пачатку 20 ст. (калмыцкая мова да сярэдзіны 17 ст.) ужывалася адзіная старапісьмовая мангольская мова, якой працягваюць карыстацца ва Унутранай Манголіі (Кітай). Маргінальныя мовы трапілі пад уплыў іранскіх гаворак, тыбецкай і кітайскай моў.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У фанетыцы — доўгія і кароткія галосныя, дыфтонгі, сінгарманізм (у маргінальных мангольскіх мовах непаслядоўны); у марфалогіі — слабая дыферэнцыяцыя часцін мовы, адсутнасць граматычнай катэгорыі роду, шырокае ужыванне паслялогаў; у сінтаксісе — сталы парадак слоў.
Пісьмо
[правіць | правіць зыходнік]З пачатку 13 ст. вядома мангольскае пісьмо. У 1920—40-х гг. асноўныя мангольскія мовы перайшлі на новыя алфавіты на аснове рускай графікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мангольскія мовы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 75.
- Санжеев Г. Д. Монгольские языки // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
- Тодаева Б. Х. Монгольские языки и диалекты Китая. М., 1960.
- Бертагаев Т.А Лексика современных монгольских литературных языков. М., 1974.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мангольскія мовы