Мандалорац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мандалорац
англ.: The Mandalorian
The Mandalorian.svg
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], касмічны вестэрн[d] і adventure television series[d]
Стваральнік Джон Фаўро
Заснавана на Зорныя войны
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 2
Колькасць серый 16 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Кэтлін Кенэдзі[d]
Аператар
Студыя Lucasfilm[d] і Golem Creations[d]
Трансляцыя
На экранах 12 лістапада 2019
Фармат відэа 2.39:1[d]
Спасылкі
disneyplusoriginals.disney.com/…(англ.) 
IMDb ID 8111088

«Мандалорац» (англ.: The Mandalorian) альбо «Зорныя войны: Мандалорац» (англ.: Star Wars: The Mandalorian) — прыгодніцкі касмічны вэб-серыял, створаны Джонам Фаўра і паказаны на канале Disney+ ў 2019 годзе. Гэта першы гульнявы серыял у сусвеце «Зорных войнаў». Сюжэт разгортваецца праз пяць гадоў пасля падзей фільма «Вяртанне джэдая» і за 25 гадоў да падзей фільма «Абуджэнне Сілы» і апавядае пра прыгоды мандалорца-паляўнічага на галовы. Пасля атрымання станоўчых ацэнак запланаваны выхад 2-га сезона.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

" Пасля гісторый пра Джанга і Боба Фетаў у сусвеце «Зорных войнаў» з'явіўся яшчэ адзін герой. Падзеі Мандалорца разгортваюцца паміж развалам Імперыі і паўстаннем Першага ордэна. Серыял апавядае пра прыгоды самотнага паляўнічага на галовы ў аддаленых кутках галактыкі па-за юрысдыкцыяй Новай рэспублікі[3]
Джон Фаўра
"

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Педра Паскаль — мандалорац / Дын Джарын, самотны стралок-паляўнічы на галовы. Гэта «знайдыш», выратаваны ў дзяцінстве мандалорцамі.
  • Грогу — прадстаўнік таго ж віду, што і Ёда, з падобнымі ўменнямі Сілы. Гэта дзіцё ў 50-гадовым веку. За яго злаўленне абвешчаная ўзнагарода, і мандалорац намагаецца не даць яго ў крыўду іншым паляўнічым.
  • Карл Уэзэрс — Грыф Карга, кіраўнік гільдыі паляўнічых на галовы, які наймае мандалорца на пошук здабычы.
  • Вернер Херцаг — «Кліент», які абвясціў узнагароду за дастаўку яму каштоўнай здабычы.
  • Амід Абтагі — доктар Першынг, навуковец на працы ў «Кліента».
  • Нік Нолці — агучыў Куіла, фермера з расы ўгнотаў, які выкупіўся з імперскага рабства.
  • Тайка Вайціці — агучыў IG-11, дроіда-паляўнічага на галовы. Пасля спробы забойства «Дзіцёнка» і расстрэлу Джарынам Куіл перапраграмаваў IG-11 на абарону Дзіцёнка.
  • Джына Карана — Карасінтыя «Кара» Дзюна, колішняя паўстанка і наймітка з Альдэраана, якая ў грамадзянскай вайне змагалася на баку Паўстанцкага альянса.
  • Эмі Седарыс — Пелі Мота, грызлівая карабельная механік на Татуіне.
  • Джэйк Канавейл — Тора Калікан, малады паляўнічы на галовы, які хоча далучыцца да гільдыі.
  • Мінг-На Вэнь — Фенек Шэнд, наёмная забойца, якая сутыкаецца з мандалорцам.
  • Марк Бун (малодшы) — Ранзар «Рэн» Малк, сталы найміт і кіраўнік банды навалачы, якая хоча вызваліць вязня з карабля Новай рэспублікі.
  • Біл Бэр — Мейфельд, колішні імперскі стралок, ключавая фігура Малкавай банды.
  • Наталія Тэна — тві’лечка Сіань, удзельніца Малкавай банды.
  • Клэнсі Браўн — Берг, дэваронец, удзельнік Малкавай банды.
  • Рычард Аёўадзі — агучыў дроіда Q9-0, ці «Нуля», удзельніка Малкавай банды.
  • Ісмаэль Крус Кордава — тві’лек Куін, брат Сіані.
  • Джанкарла Эспазіта — Моф Гедэон, колішні афіцэр імперскай таемнай паліцыі, жыццё якога змянілася пасля знішчэння паўстанцамі другой Зоркі смерці.
  • Эмілі Суолау — «Збраярка», мандалорка, якая куе зброю і рыштунак з бескарскай сталі і сочыць за выкананнем традыцый ацалелымі мандалорцамі.

Сезоны[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Эпізоды Даты паказу
Прэм'ера Фінал
1 8 12 лістапада 2019 (2019-11-12) 27 снежня 2019 (2019-12-27)
2 8 30 кастрычніка 2020 (2020-10-30) 18 снежня 2020 (2020-12-18)

Сезон 1 (2019)[правіць | правіць зыходнік]

Назва [4]Рэжысёр [5]Аўтар сцэнарыя [6]Дата прэм’еры [7]
1 «Раздзел 1: Мандалорац» 
«Chapter 1: The Mandalorian»
Дэйв ФілоніДжон Фаўра2019 лістапада 12
Парзь пяць гадоў пасля развалу Галактычнай імперыі мандалорскі паляўнічы на галовы аддае запрацаваную здабычу Грыфу Карзе. Пасля ён бярэцца за прапанаваны таямнічым «кліентам» з запэўнымі імперскімі повязямі нелегальны заказ у аддаленай сістэме Невара, дзе трэба адшукаць і захапіць неназваную пяцідзесяцігадовую асобу. Кліент хоча, каб аб’ект быў дастаўлены жывым ці мёртвым, але яго калегу доктару Першынгу ён усё ж патрэбны жывым. Мандалорац атрымлівае задатак у выглядзе пласціны бескарскай сталі, святой для яго народа. Ён адносіць сталь у логава мандалорцаў, дзе збраярка выкоўвае з іх наплечнікі. Прыбыўшы на планету, дзе апошнім разам бачылі аб’екта, мандалорац атрымлівае дапамогу ад фермера на ймя Куіл. Таму абрыдлі пастаянныя клопаты ад паляўнічых на галовы, што пастаянна сюды прыбываюць, і Куіл адводзіць мандалорца да месца, дзе знаходзіцца аб’ект. Трапіўшы ў добра ахоўваны лагер, мандалорац вымушаны ўзяць у паплечнікі дроіда-паляўнічага на галовы IG-11, разам з якім яны зачышчаюць лагер і знаходзяць здабычу — дзіця з віду Ёды. IG-11 згодна з сваім загадам збіраецца забіць дзіцё, але мандалорац забівае дроіда і забірае малога сабе. 
2 «Раздзел 2: Дзіця» 
«Chapter 2: The Child»
Рык ФамуіваДжон Фаўра2019 лістапада 15
Па дарозе да карабля мандалорац б’ецца і забівае групу паляўнічых на галовы, якія чакалі яго ў засадзе. Дабраўшыся да карабля, ён бачыць, што той літаральна разабраны на часткі джаванцамі, і спрабуе атакаваць іх. Пры спробе ўзабрацца на [[]] (sandcrawler) джаванцы нападаюць і скідаюць яго з даху. Наступнага дня Куіл дапамагае яму знайсці джаванцаў і дамовіцца на вяртанне запчастак наўзамен на яйка насарогападобнага Бруднарога. Мандалорац ідзе ў пячору Бруднарога, але разьюшаны звер ледзь яго не забівае. Калі Бруднарог кідаецца ў лабавую атаку на знямоглага мандалорца, Малыш скарыстоўвае Сілу для левітацыі звера, што дазваляе агаломшанаму мандалорцу забіць жывёлу. Ён дастаўляе яйка джаванцам, якія з'ядаюць жаўток і вяртаюць скрадзеныя запчасткі. Мандалорац з Куілам разам аднаўляць карабель, і мандалорац з Малым адлятаюць з планеты. 
3 «Раздзел 3: Грэх» 
«Chapter 3: The Sin»
Дэбара ЧоўДжон Фаўра2019 лістапада 22
Мандалорац прывозіць Малога кліенту на Невара і забірае ўзнагароду — 20 пласцінак бескарскай сталі. Наперакор звычаю, мандалорац цікавіцца, што кліент плануе рабіць з Дзіцём, аднак атрымлівае адказ, што гэта не яго клопат. Вярнуўшыся ў сховішча мандалорцаў, з заробленай сталі замаўляе ў збраяркі новую кірасу і лепшую зброю, рэшту бескару аддаючы на падтрымку знойдзеных мандалорскіх дзяцей. Пасля мандалорац атрымлівае ў Грыфа Каргі новае заданне і рыхтуецца да адлёту. Усё ж з пачуцця віны ён атакуе базу кліента, забіўшы большасць штурмавікоў, якія яе ахоўвалі. Ён выратоўвае дзіця з лабараторыі доктара Першынга, які пачаў ладзіць з ім эксперымент, але не забівае доктара. Па дарозе да карабля яго шлях заступаюць іншыя паляўнічыя на галовы і Грыф Карга, які патрабуе аддаць Дзіця. Пасля адмовы пачынаецца перастрэлка, і ён выкараскваецца з няроўнага бою толькі з дапамогай іншых мандалорцаў з сховішча, пасля чаго адлятае на караблі. 
4 «Раздзел 4: Святыня» 
«Chapter 4: Sanctuary»
Брайс Далас ГоўардДжон Фаўра2019 лістапада 29
Мандалорац прылятае на маланаселеную планету Сорган, дзе сустракае былую паўстанку Паўстанцкага альянсу, а цяпер наймітку Кару Дзюну. Яна хаваецца на планеце пасля таго, што называе «заўчаснай дэмабілізацыяй», і просіць мандалорца адляцець, баючыся, што той прыцягне ўвагу да планеты. Аднак перад адлётам яго знаходзяць два рыбакі, якія адчайна просяць дапамагчы ім пазбавіцца ад банды клатунскіх налётчыкаў. Ён пагаджаецца дапамагчы наўзамен на пражыванне, а за прапанавыя грошы бярэ ў дапамогу Дзюну. У вёсцы іх прытуляе Амера, удава з дачкой. Мандалорац прызнаецца Амеры, што яго ніхто ніколі не бачыў без шалому з дзяцінства, калі яго падабралі як сірату. Высветліўшы, што бандзюкі валодаюць старым імперскім робатам-хадуном AT-ST, мандалорац з Карай хочуць адмовіцца ад задання, аднак вяскоўцам няма куды ўцякаць. Тады найміты вырашаюць навучыць вяскоўцаў абараняцца саміх. Калі навучанне скончанае, яны арганізоўваюць начную засаду, куды зацягваюць налётчыкаў. Разам яны здолелі ўзарваць AT-ST і выгнаць клатунцаў. Мандалорац вырашае пакінуць Малога ў вёсцы, дзе таму спадабалася, аднак высвятляецца, што паляўнічыя на галовы ўжо высветлілі яго месцазнаходжанне — адну з іх забівае Дзюна. Зразумеўшы, што гэтая планета ўжо не будзе бяспечнай для Малога, мандалорац адлятае з яе. 
5 «Раздзел 5: Стралок» 
«Chapter 5: The Gunslinger»
Дэйв ФілоніДэйв Філоні2019 снежня 6
Адолеўшы чарговага паляўнічага на галовы ў касмічным баі, мандалорац прызямляецца ў бліжэйшым порце, каб адрамантаваць цяжка пашкоджаны карабель. Док, якім валодае механік Пелі Мота, знаходзіцца ў Мос-Эйслі на Татуіне. Каб аплаціць рамонт, мандалорац выпраўляецца на пошукі заробку ў бар, дзе сустракае пачынаючага паляўнічага на галовы Тора Калікана. Калікану, каб быць прынятым у Гільдыю паляўнічых, неабходна спаймаць дасведчаную найманую забойцу Фенек Шэнд, і ён прапануе мандалорцу далучыцца, гатовы нават аддаць яму за дапамогу ўсе заробленыя грошы. Яны злоўліваюць Шэнд у пустыні, аднак паколькі яна пры гэтым знішчыла адзін з іх хуткацыклаў, мандалорац вымушаны выправіцца па клуначную жывёлу — спінароса. Калі Калікан з Шэнд застаюцца сам-насам, яна паведамляе, што мандалорац здрадзіў Гільдыі, а значыць, спаймаць яго разам з Дзіцём будзе для Калікана шмат выгадней, чым яе. Шанд прапануе Калікану сваю дапамогу, абы ён яе вызваліў, аднак той забівае яе і накіроўваецца ў порт, дзе захоплівае Мота і Дзіця. Даведаўшыся пра гэта, мандалорац прымяняе магчымасці сваёй зброі, каб асляпіць, а пасля забіць Калікана. За працу Мота ён аплачвае грашыма Калікана і пакідае Татуін. У пустыні да цела Шэнд набліжаецца таямнічая постаць. 
6 «Раздзел 6: Вязень» 
«Chapter 6: The Prisoner»
Рык ФамуіваКрыстафер Ёст і Рык Фамуіва2019 снежня 13
Мандалорац у пошуках працы звязваецца з колішнім партнёрам Рэнам. Рэн запрашае яго да сябе на станцыю і прапануе выкарыстаць карабель мандалорца для працы камандай з пяці асоб. Акрамя самаго мандалорца, кампанію складаюць колішні імперскі стралок Мейфельд, дэваронскі асілак Берг, пілот-дроід Q9-0 і майстарка нажоў тві’лечка Сіань. Іхняй задачай ёсць пранікненне на карабель Новай рэспублікі, дзе ўвязнены Сіанеў брат Куін. Патрапіўшы на турэмны карабель, яны прабіваюцца з боем да пакою кіравання, аднак ахоўнік паспявае ўключыць сігнал небяспекі, перш чым яго забівае Сіань. Банда выратоўвае Куіна, аднак здраджвае мандалорца. Ён выбіраецца з турмы і адзін за адным адольвае сваіх паплечнікаў, пасля схоплівае і Куіна. Q9-0, які заставаўся на караблі мандалорца, расшыфраваў старое паведамленне ад Грыфа Каргі і хоча спаймаць Дзіця, аднак у апошні момант мандалорац яго знішчае. Мандалорац адвозіць Куіна Рэну і забірае сваю аплату. Рэн неадкладна вырашае забіць мандалорца знішчальнікам, аднак разумее, што той перанакіраваў сігнал трывогі з рэспубліканскага карабля на яго базу. У гэты час рэспубліканскія знішчальнікі акурат атакуюць Рэна. У апошняй сцэне паказана, што Мейфельд, Берг і Сіань сядзяць у камеры на рэспубліканскім турэмным зоркалёце, гэта значыць мандалорац іх не забіў. 
7 «Раздзел 7: Адплата» 
«Chapter 7: The Reckoning»
Дэбара ЧоўДжон Фаўра2019 снежня 18
Мандалорцу прыходзіць паведамленне ад Грыфа Каргі пра тое, што ягоні горад на Невары акупаванае былымі імперскімі штурмавікамі пад кіраўніцтвам Кліента. Карга просіць, каб мандалорац прыбыў на планету, выкарыстаў Дзіця як прыманку, забіў Кліента і вызваліў горада. У адказ Карга абяцае ўлагодзіць справы з Гільдыяй, каб тая пакінула мандалорца з Дзіцём у спакоі. Прапанова прываблівая, аднак мандалорац вырашае падстрахавацца і запрашае сабе ў дапамогу Кару Дзюну і Куіла; апошні бярэ з сабой адноўленага дроіда IG-11, які цяпер перапраграмаваны на апекаванне Дзіцём. Яны сустракаюцца з Каргай і яго памочнікамі, пасля чаго іх атакуюць майнакі. Карга ў сутычцы атрымлівае раненне, аднак Дзіця ацаляе яго з дапамогай Сілы. Тады Карга забівае сваіх памагатых і прызнаецца, што спярша планяваў забіць мандалорца і аддаць Дзіця Кліенту, аднак пасля ўчынку Малога перадумаў. Яны вырашаюць пайсці да кліента з нібыта палоненым Дзюнай мандалорцам, а Куіл вяртаецца з Дзіцём на карабель. Падчас гутаркі з кліентам з'яўляюцца штурмавікі Мофа Гедэона, які забівае Кліента і яго ахоўнікаў, а мандалорац, Карга і Дзюна апынаюцца ў пастцы. Гедэон патрабуе аддаць яму Дзіця. Два штурмавікі перахопліваюць размову мандалорца з Куілам і даганяюць іх перш, чым Куіл дабіраецца да карабля. Нападнікі забіваюць Куіла і забіраюць Дзіця. 
8 «Раздзел 8: Выбаўленне» 
«Chapter 8: Redemption»
Тайка ВайтыціДжон Фаўра2019 снежня 27
IG-11 адбівае Дзіця ў штурмавікоў. Карга, Дзюна і мандалорац па-ранейшаму знаходзяцца ў аблозе, праз якую да іх прабіваецца IG-11. У сутычцы Гедэон наносіць рану мандалорцу. Дзяця з дапамогай Сілы адбівае вагнямётную атаку штурмавіка на яго самога. Мандалорац накіроўвае астатніх у каналізацыю да мандалорскага сховішча, каб выратаваць Дзіця. Калі яны з IG-11 застаюцца наверсе, дроід упершыню за серыял здымае мандалорцу шалом, каб увесці таму рэгенерацыйную вакцыну на месцы раны. Тады яны ідуць за ўсімі і высвятляюць, што ў прытулку мандалорцаў усе загінулі ці сышлі, акрамя аднай Збраяркі. Яна дае мандалорцу заданне аберагаць Дзіця-знайдыша як свайго ўласнага, даведацца пра яго карані і вярнуць да свайго племені. Збраярка выкоўвае мандалорцу яго ўласную пячатку і дае рэактыўны ранец. Іхняя група сплаўляецца па падземным патоку лавы, але выхад з пячоры заблакаваны штурмавікамі. IG-11, пралічыўшы, што ад іх няма збаўлення, вырашае самазнішчыцца, забіваючы і ўсіх штурмавікоў. На іх нападае Гедэон у знішчальніку TIE, тады мандалорац карыстаецца ранцам, каб адолець яго ў паветраным баі. Мандалорац і Дзіця сыходзяць, пакінуўшы Каргу з Дзюнай. Пры падзенні Моф Гедэон не гіне, але выкараскавае з абломкаў свайго TIE з дапамогай чорнага светлавога мечу. 

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  2. fernsehserien.de Праверана 6 чэрвеня 2020.
  3. D'Alessandro, Anthony Jon Favreau Unveils Details For His Star Wars Live-Action Streaming Series The Mandalorian(англ.) . Deadline Hollywood (3 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы December 22, 2018. Праверана October 3, 2018.
  4. Watch The Mandalorian on Disney+. Disney Plus.
  5. Tyler, Jacob 'Star Wars: The Mandalorian': Season 1 Writers Comprise of Jon Favreau, Dave Filoni, Rick Famuyiwa, & Chris Yost. GWW (18 кастрычніка 2019). Праверана 29 кастрычніка 2019.
  6. The Mandalorian – Episodes. Writers Guild of America West. Праверана November 1, 2019.
  7. The Mandalorian Project Fact Sheet. Праверана 29 кастрычніка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]