Манджул Бхаргава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Манджул Бхаргава
англ.: Manjul Bhargava
Manjul Bhargava.jpg
Дата нараджэння 8 жніўня 1974(1974-08-08) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя лікаў
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эндру Джон Уайлс
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манджул Бхаргава (англ.: Manjul Bhargava; нар. 8 жніўня 1974, Гамільтан, Канада) — амерыканскі матэматык індыйскага паходжання. Працы ў асноўным прысвечаны тэорыі лікаў. Член Лонданскага каралеўскага таварыства. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго бацькі пераехалі ў Канаду з Індыі, а пасля яго нараджэння пераехалі ў ЗША. Яго маці, матэматык па прафесіі, выкладала ва ўніверсітэце і навучыла яго матэматыцы. У 1996 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Гарвардскім універсітэце, у 2001 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па матэматыцы ў Прынстанскім універсітэце. З 2003 года працуе ў Прынстанскім універсітэце, з 2010 года таксама выкладае ў Лейдэнскім універсітэце.

Атрымаў шэраг узнагарод, у лік якіх уваходзяць Стыпендыя Пакардаў (2004) і Прэмія Коўла (2008).

У 2014 годзе зрабіў пленарны даклад на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў і стаў лаўрэатам Філдсаўскай прэміі. У 2015 годзе атрымаў Падма Бхушан.

З’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2013), правадзейным членам Амерыканскага матэматычнага таварыства.

Зноскі

  1. https://www.math.princeton.edu/people/manjul-bhargava
  2. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  3. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
  4. https://royalsociety.org/news/2019/04/royal-society-announces-2019-fellows/ Праверана 30 красавіка 2022.