Маноліс Глезас
Маноліс Глезас | |
---|---|
грэч. Μανώλης Γλέζος | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Manólis Glézos |
Дата нараджэння | 9 верасня 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 2020[2] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Tasia Glezou[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітык, журналіст, змагар Супраціўлення, пісьменнік, публіцыст |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Маноліс Глезас (грэч. Μανώλης Γλέζος; 9 верасня 1922, вёска Алірантас, востраў Наксас — 30 сакавіка 2020, Афіны) — грамадскі і палітычны дзеяч Грэцыі, пісьменнік, сімвал антыфашысцкага руху.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 9 верасня 1922 года. З 1935 года жыў з сям’ёй у Афінах. Скончыў сярэднюю школу, парцаваў у аптэцы. У 1940 годзе паступіў у Вышэйшую школу эканамічных і гандлёвых навук. Падчас Другой сусветнай вайны ў ноч на 31 мая 1941 года Глезас разам з А. Сантасам сарваў нацысцкі сцяг з Акропаля. У 1941—43 гадах арыштоўваўся акупантамі. У 1943 годзе збег з турмы. Пасля вызвалення Грэцыі ад нацысцкай акупацыі (кастрычнік 1944 г.) — рэдактар цэнтральнага органа КПГ газеты «Рызаспастыс», а з 1947 года — яе галоўны рэдактар. У чэрвені 1948 года і лютым 1949 года ваенны суд прыгаварыў Глезаса да смяротнага пакарання, аднак у выніку пратэстаў з боку грамадскасці Грэцыі і ўсяго свету смяротны прысуд быў заменены 10 гадамі пазбаўлення волі. У 1951 годзе знаходзіўся ў зняволенні, быў абраны дэпутатам парламента, але грэчаскія ўлады анулявалі яго дэпутацкі мандат. У ліпені 1954 года пад націскам дэмакратычных сіл Грэцыі быў вызвалены. З ліпеня 1956 года — сакратар Адзінай дэмакратычнай левай партыі (Эда), у 1956—59 гадах — дырэктар яе друкаванага органа газеты «Аўгі». 5 снежня 1958 года быў арыштаваны, у ліпені 1959 года адданы суду па ілжывым абвінавачванні ў «садзейнічанні шпіянажу» і асуджаны да 5 гадоў турмы і 4 гадоў ссылкі. У кастрычніку 1961 года абраны дэпутатам парламента, але ўлады анулявалі яго мандат. Пад ціскам шырокага міжнароднага руху быў вызвалены з-за кратаў 15 снежня 1962 года. У красавіку 1967 года падчас дзяржаўнага перавароту быў арыштаваны органамі ваеннай хунты. Да красавіка 1971 года знаходзіўся ў зняволенні.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародная прэмія журналістыкі (1958).
- «Залаты медаль міру» імя Фрыдэрыка Жаліё-Кюры Сусветнага Савета Міру (1959).
- Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1963).
- Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2015).
Зноскі
- ↑ Manolis Glezos // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Εφυγε από τη ζωή ο Μανώλης Γλέζος
- ↑ https://www.eldiario.es/internacional/Muere-Manolis-Glezos-partisano-Acropolis_0_1011399452.html Праверана 30 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маноліс Глезас
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Памерлі 30 сакавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Афінах
- Пахаваныя ў рэгіёне Атыка
- Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Фенікса
- Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Грэцыі
- Палітыкі Грэцыі
- Камуністы Грэцыі
- Рэвалюцыянеры Грэцыі
- Антыфашысты
- Пісьменнікі Грэцыі
- Геолагі
- Рух Супраціўлення ў Грэцыі
- Асобы на марках