Манон Леско (раман)
| Манон Леско | |
|---|---|
| фр.: Histoire du chevalier des Grieux et de Manon Lescaut | |
| Гравюра Юбер Франсуа Гравело для першай старонкі арыгінальнага выдання Манон Леско, 1753 год. | |
| Жанр | мемуары, раман-мемуары[d] і romantic fiction[d] |
| Аўтар | Антуан Франсуа Прэво |
| Мова арыгінала | французская |
| Дата першай публікацыі | 1731 |
| Выдавецтва | François Didot[d] |
| Месца публікацыі | Парыж |
«Гісторыя кавалера дэ Грыё і Манон Леско» (фр.: Histoire du chevalier des Grieux et de Manon Lescaut), часта скарочана «Мано́н Леско» — раман французскага пісьменніка абата Прэво (1697—1763). Адзін з першых у гісторыі літаратуры псіхалагічных раманаў.
Пасля першай публікацыі ў 1731 годзе ў Галандыі (VII том «Запісак і прыгод шляхетнага чалавека, які адышоў ад свету», хоць яны сюжэтна і не злучаны), раман выклікаў ажыўленую дыскусію. Нягледзячы на забарону ў Францыі, раман карыстаўся папулярнасцю і хадзіў у спісах. У Францыі кніга была ўпершыню выпушчана ў 1733 годзе з паметкай «Амстэрдам» (у рэчаіснасці кніга была надрукавана ў Руане; на тытуле значылася: «сачыненне сп-ра Д***»).
У выданні, якое выйшла ў 1753 годзе, Прэво прыбраў некаторыя скандальныя дэталі і дадаў больш маралізатарскіх агаворак.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манон Леско (раман)