Талом разеткападобны, дыяметр да 3–4 см, даволі шчыльна прымацаваны да субстрату, часта зліваецца з суседнімі таломамі. Лопасці вузкія, шырыня да 0,5 мм, малагалінастыя, з вострымі або круглявымі пазухамі. Верх цёмны, карычнева-чорны, матавы або бліскучы, з рассеянымі, белымі, акруглымі сараліямі. Ніжняя паверхня талома цёмная, чорная або чорна-карычневая, з кароткімі рассеянымі рызінамі. Апатэцыі паверхневыя, дыяметр да 3 мм, з матавым або бліскучым, плоскім чорна-карычневым дыскам і злёгку сарэдыёзным краем, развіваюцца вельмі рэдка.
Вядома каля 5 відаў, распаўсюджаных ва ўсіх кліматычных зонах. Сустракаюцца на камяністых субстратах, скалах і валунах. У Беларусі вядомы адзін від — мантанэлія сарэдыёзная (Montanelia sorediata), уключаная ў Чырвоную кнігу.