Мантыя (аблачэнне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архіепіскап у мантыі.

Ма́нтыя, або Па́лій — доўгае да пят аблачэнне Праваслаўнага і Уніяцкага духавенства ў выглядзе плашча без рукавоў. Зашпільваецца ў двух месцах, каля каўнера і ўнізе, апранаецца паверх падрасніка або расы. Мантыя фіялетавага колеру абазначае прыналежнасць да аблачэння архіерэя, архімандрыта. Мантыя чорнага колеру — верхняе адзенне манахаў. Узнікла як манаскае адзенне ў IVV стст. Потым, калі была вызначана практыка выбіраць архіерэяў з манаскага духавенства, мантыя стала і архіерэйскім адзеннем. Архіерэйская мантыя — пазабогаслужэбнае адзенне епіскапа ў час урачыстых працэсій і пры ўваходзе ў храм. У храме яе скідаюць, паколькі архіерэй апранаецца ў богаслужэбнае аблачэнне. Паводле пакрою, мантыя падобна да манаскай мантыі, але шырэй і даўжэй. Спераду архіерэйскай мантыі, уверсе каля плячэй і знізу каля падола, нашываюцца чатырохвугольныя платы з аздобай па краях і з выявамі крыжоў або Серафімаў. Гэтыя платы называюцца скрыжалямі і абазначаюць сабой Стары і Новы Запаветы, адкуль епіскап павінен чэрпаць мудрасць у навучанні народа. Навучальны сэнс сімвалізуюць і доўгія нашытыя ленты, якія акружаюць мантыю ў тры рады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.