Перайсці да зместу

Мантэг’ю Родс Джэймс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мантэг’ю Родс Джэймс
англ.: Montague Rhodes James
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 жніўня 1862(1862-08-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1936(1936-06-12)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Herbert James[d][5]
Маці Mary Emily Horton[d][5]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, medieval historian, дзіцячы пісьменнік, празаік, мастацтвазнавец, багаслоў, палеограф, гісторык, перакладчык
Гады творчасці з 1893
Жанр ghost story[d], дзіцячая літаратура і antiquarianism[d]
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мантэг’ю Родс Джэймс (англ.: Montague Rhodes James; 1 жніўня 1862(1862-08-01)[1][2][…], Дуўр, Кент12 чэрвеня 1936(1936-06-12)[1][2][…], Ітан[d], Віндзар і Мэйдэнхэд[d][3]) — англійскі пісьменнік і навуковец (тэкстолаг і бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў жанру ghost story — гісторыі пра прывідаў, хаця развіў ён гэты жанр па-свойму, і даследчыкі кажуць пра асобны жанр «джэймсіянскай» навэлы або «антыкварнага» дэтэктыву.

З маленства М. Р. Джэймс цікавіўся старажытнымі кнігамі. Захаваўся аповед пра тое, як шасцігадовы Джэймс, захварэўшы, запатрабаваў нідэрландскую Біблію XVII стагоддзя і толькі атрымаўшы кнігу пайшоў на папраўку. Захапленне біблійнымі штудыямі захавалася і ў школьныя гады. Пры гэтым яго цікавілі як гістарычныя і іншыя «вучоныя» звесткі, так і жахлівыя, містычныя падрабязнасці.

Бліскуча скончыўшы Ітанскі каледж, Джэймс стаў стыпендыятам Каралеўскага каледжа ў Кембрыджы, пасля заканчэння якога ўладкаваўся ў аддзел археалогіі Фіцвільямскага музея. Абараніў дысертацыю «Адкрыццё Святога Пятра» (Apocalypse of St. Peter), чытаў лекцыі па тэалогіі ў Каралеўскім каледжы, а з 1889 году стаў яго дэканам. У 1905 годзе абраны яго рэктарам, а з 1913 па 1915 год быў віцэ-канцлерам універсітэта. З цягам часу навуковыя інтарэсы М. Р. Джэймса сканцэнтраваліся на палеаграфіі. Яму належыць шэраг навуковых прац у гэтай галіне.

Пад улывам класіка гатычнай прозы Шэрыдана Ле Фаню пачынае пісаць уласныя навэлы, якія спачатку не прызначаліся для публікацыі. З 1893 года чыталў іх у кембрыджскім «Таварыстве балбатуноў», куды М. Р. Джэймс уваходзіў са студэнцкіх гадоў.

Часопісныя публікацыі гэтых аповедаў з’яўляліся з 1895 года. Выдаць першую кнігу апавяданняў М. Р. Джэймса (свае гісторыі ён падпісваў выключна з ініцыяламі) прымусілі абставіны. Блізкі сябра пісьменніка Джэймс Макбрайд праілюстраваў некалькі ягоных навэл, але неўзабаве памёр. Такім чынам, кнігу «Гісторыі антыкварыя аб прывідах» (Ghost Stories of an Antiquary, 1904) М. Р. Джэймс выдаў у памяць пра сябра. У 1911 годзе выходзяць «Новыя гісторыі аб прывідах» (More Ghost Stories), у 1919 — «Худы прывід і іншыя гісторыі» (A Thin Ghost and Others), у 1925 — «Папярэджанне цікаўным» (A Warning to the Curious and Other Ghost Stories). У 1931 годзе пад адной вокладкай выйшлі апавяданні з гэтых зборнікаў і некалькі новых, склаўшы кнігу «Збор гісторый аб прывідах» (The Collected Ghost Stories).

  1. 1 2 3 4 M. R. James // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 Montague Rhodes JAMES // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Union List of Artist Names — 2013. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 1 жніўня 2023.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. 1 2 Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 1 жніўня 2023.
  7. https://www.medievalacademy.org/page/CompleteCorrFellow Праверана 28 сакавіка 2023.
  8. https://www.roxburgheclub.org.uk/membership/